Суд Ленінскага раёна г. Брэста — раённы суд агульнай юрысдыкцыі на тэрыторыі Ленінскага раёна Брэста. Размешчаны ў Доме правасуддзя па праспекце Машэрава, 8.

Разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі ў якасці суда першай інстанцыі і па абставінах, якія нанава адкрыліся, грамадзянскія справы, а таксама ў якасці суда першай інстанцыі крымінальныя справы і справы аб адміністрацыйных правапарушэннях; разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі скаргі (пратэсты) на пастановы па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях; вывучае і абагульняе судовую практыку, вядзе судовую статыстыку; ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актаміКодекс Республики Беларусь о судоустройстве и статусе судей 29 июня 2006 г. № 139-З.

Суд складаецца з суддзяў, у тым ліку старшыні суда, якія прызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. Суддзі прызначаюцца на пасаду тэрмінам на пяць гадоў і могуць быць прызначаны на новы тэрмін ці бестэрмінова. Верхні ўзрост знаходжання на дзяржаўнай службе суддзяў — 65 гадоў.

Вышэйстаячым судом з’яўляецца Брэсцкі абласны суд.

Дзейнасць Паводле даследавання тэлеканала «Белсат» (станам на пачатак чэрвеня 2026 года), суд Ленінскага раёна горада Брэста займае трэцяе месца ў Беларусі па колькасці прызнаных «экстрэмісцкімі» інфармацыйных матэрыялаў у пераліку на 10 тысяч чалавек насельніцтва (38,67 рашэння), саступаючы толькі судам Глускага раёна і Цэнтральнага раёна Мінска.

Старшыні суда Ларыса Іванаўна Назарэнка.

Спасылкі Афіцыйная старонка

Катэгорыя:Суды Беларусі Катэгорыя:Арганізацыі Брэста Катэгорыя:Праспект Машэрава (Брэст) Катэгорыя:Ленінскі раён (Брэст)