Культ асобы Сталіна — узвялічванне асобы Іосіфа Сталіна савецкімі сродкамі масавай інфармацыі, у творах мастацтва, дзяржаўных дакументах, законах.

Паняцце «культ асобы Сталіна» атрымала шырокае распаўсюджванне пасля даклада Мікіты Хрушчова «Аб кульце асобы і яго наступствах» і пастановы ЦК КПСС «Аб пераадоленні культу асобы і яго наступстваў». Перыяд пасля апублікавання даклада і пастановы характарызаваўся ўсеагульным збавеннем ад спадчыны культу асобы, сімвалічнай кропкай завяршэння дадзенага працэсу стаў вынас цела Сталіна з Маўзалея і яго пахаванне ля Крамлёўскай сцяны.

Праявы культу асобы

Правадырства Да 1933 году ў Маскве было ўдвая больш бюстаў і выяў Сталіна, чым ЛенінаKershaw, "To Hell and Back: Europe 1914–1949", с. 269.

Пачынаючы з 1935 года фраза «Дзякуй, дарагі таварыш Сталін, за шчаслівае дзяцінства!» з’явіліся над дзвярнымі праёмамі дзіцячых дамоў і школ, дзеці таксама скандавалі гэты лозунг на фестываляхKelly, "Riding the Magic Carpet", с. 206–207.

Савецкія СМІ ў дачыненні да Сталіна пастаянна выкарыстоўвалі эпітэты «Вялікі», «Любімы», «Смелы», «Мудры», «Натхняльнік» і «Геній»Gunther, "Inside Europe", c. 516–517, 530–532, 534–535.. У прэсе ён адлюстроўваўся як клапатлівы, але ўладны бацька, а савецкае насельніцтва адлюстроўвалася як яго «дзеці». З 1936 года савецкая прэса стала называць Сталіна «Бацькам народаў»Бацька народаў на dic.academic.ru.

Іосіф Сталін быў адзіным Генералісімусам Савецкага Саюза.

З прычыны аб’явы Сталіна тэарэтыкам марксізму-ленінізму, яго імя і яго партрэтная выява змяшчалася ў адным шэрагу з Марксам, Энгельсам і Ленінам, а таксама, падобна «марксізму-ленінізму», часам выкарыстоўваўся тэрмін «сталінізм», праз дзесяцігоддзі які стаў паняццем-вызначэннем створанага ім палітычнага рэжыму з адмоўнай ацэнкай-асэнсаваннем.

Назвы аб’ектаў

Гарады У розны час у гонар Сталіна былі названыя наступныя гарады СССР: Данецк - Сталіна (з 1924 па 1961) Валгаград - Сталінград (з 1925 па 1961) Душанбэ - Сталінабад (з 1929 па 1961) Хашуры - Сталінабад (з 1929 па 1961) Новакузнецк - Сталінісі (з 1931 па 1934) Новамаскоўск - Сталінагорск (з 1934 па 1961) Цхінвалі - Сталінірі (з 1932 па 1961)

Гарадскія тапонімы З 1938 па 1961 год Завадскі раён Мінска меў назву Сталінскі раён.

З 1952 па 1961 год праспект Незалежнасці ў Мінску называўся праспектам Сталіна.

Іншыя аб’екты Імя Іосіфа Сталіна насілі Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Тбіліскі дзяржаўны ўніверсітэт, Нацыянальны даследчы тэхналагічны ўніверсітэт «МІСіС».

У гонар Сталіна названа серыя танкаў ІС.

Помнікі З 1952 па 1961 год у Мінску на Цэнтральнай плошчы знаходзіўся помнік Сталіну.

Літаратура Kelly, Catriona (2005) "Riding the Magic Carpet: Children and the Leader Cult in the Stalin Era", Slavic and East European Journal v.49

Gunther, John (1940). Inside Europe. Harper & Brothers Спасылкі Аб кульце асобы і яго наступствах. Даклад Хрушчова М. С. XX з’езду КПСС

Катэгорыя:Іосіф Сталін Катэгорыя:Прапаганда ў СССР Катэгорыя:Хрушчоўская адліга