Караль Францавіч Друцкі-Любецкі (; , Пагост — , Варшава) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Любецкіх герба «Друцк». Сын Францішка Юзафавіча Друцкага-Любецкага, стольніка аршанскага, і Генавефы з Алізараў, дачкі кіеўскага стольніка.

У 1801—1802 гадах дэпутат Мінскага ДДС ад Пінскага павета. У 1802—1811 гадах маршалак шляхты Пінскага павета.

У выніку падзелу атрымаў фальваркі і вёскі Дабраслаўка, Пласкінь, Церабень, в. Ліпнікі Пінскага павета, маёнтак Бобр (з мястэчкам) Копыскага павета і 18170 злотых.

Памёр года ў Варшаве. Пахаваны на Паванзкоўскіх могілках.

Сям’я У шлюбе з Німфай са Слізняў, дачкой Рафала і Тэклі Слізняў. Дзеці:

Уладзімір Рафал (1808—1889); Зянон Віргіліюш Міхал (1810—1829); Грацыян Канстанты Ян (нар. 1812); Канстанты Юзаф Матэвуш (1813—1841), у шлюбе з Альбярцінай з Друкіх Любецкіх; Баляслаў Антоні (нар. 1815); Тэкля (1820—1892). У першым шлюбе з Уладзіславам Вадзіцкім (каля 1807—1890), у другім — з Міхалам Войцехам Збіеўскім (1821—1898).

Літаратура

Караль Францавіч