Алякса́ндр Сахачэ́ўскі, сапраўднае імя Лейб Сондэр (, мястэчка Ілаў, Сахачэўскі павет, Мазавецкае ваяводства, Царства Польскае — 15 чэрвеня 1923, Бідэрмансдорф каля Вены) — польскі мастак яўрэйскага паходжання, прадстаўнік «рамантызму».

Біяграфія Вучыўся ў Варшаўскай школе рабінаў. З 1860 года ў Акадэміі мастацтваў у Варшаве пад кіраўніцтвам прафесара Юзафа Зімлера. Быў арыштаваны восенню 1862 года на хвалі арыштаў пасля замаху на Аляксандра Веляпольскага, быў вязнем Варшаўскай цытадэлі. Быў асуджаны пасля выбуху паўстання 1863—1864 гадоў на 20 гадоў катаргі ў Сібіры. Пасля вяртання з ссылкі царскі ўрад забараніў яму вярнуцца ў Царства Польскае, ён быў вымушаны пасяліцца ў Львове. Пазней жыў у Мюнхене і Бруселі, дзе стварыў цыкл дакументальных малюнкаў, сведчанняў аб дэпартацыі паўстанцаў на месца адбыцця пакарання, побыт катаржан. Сярод самых вядомых — Развітанне з Еўропай (1894). Малюнак мае сімвалічнае значэнне, ушаноўвае памяць шэрагу вядомых рэпрасаваных паўстанцаў, у тым ліку і самога сябе — мужчына, які паклаў руку на слуп. З 1903 жыў у Вене.

У 1913 годзе падчас святкавання 50-гадовай гадавіны паўстання 1863—1864 гадоў выставіў свае працы ў Львоўскай гарадскай адміністрацыі. Выстава выклікала сенсацыю ў публікі. Мастак пагадзіўся перадаць свае працы Львоўскай гарадскай адміністрацыі ў абмен на пажыццёвую рэнту.

У 1956 годзе Міністэрства культуры СССР перадала Польшчы калекцыю прац Аляксандра Сахачэўскага. На сотую гадавіну пачатку паўстання 1863—1864 гадоў (1963) калекцыя была выстаўлена ў музеі X павільёна Варшаўскай цытадэлі (у пастаяннай экспазіцыі).

Літаратура Helena Boczek: Aleksander Sochaczewski 1843—1923 — malarz syberyjskiej katorgi : życie, twórczość i dzieje kolekcji. Beata Meller. Warszawa: Muzeum Historyczne m. st. Warszawy : Muzeum Niepodległości, 1993. — . — 119 s.

Спасылкі

Magdalena Szczęsny-Mrówczyńska Мастацкі дзённік Аляксандра Сахачэўскага

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Мастакі Польшчы Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя Катэгорыя:Высланыя ў Сібір