Іван Фаміч Вацякоў (, в. Сатышава, Марыінска-Пасадскі раён, Чувашыя, Расія — ) — інжынер-будаўнік, спецыяліст у галіне асноў і фундаментаў. Доктар тэхнічных навук (1986), прафесар (1989).
Біяграфія Скончыў Ленінградскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1940; аспірантура, 1961).
Працаваў на БАМпраекце Галоўнага ўпраўлення чыгуначных зносін НКУС (з 1940, Ірканская экспедыцыя), Літоўскай чыгунцы (з 1947, галоўны інжынер, начальнік дарпраекта), Балтыйскай чыгунцы (г. Рыга, з 1956), у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (1962—2001, факультэт прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва, кафедра «Будаўнічыя канструкцыі, асновы і фундаменты», у 1975—1986 — загадчык кафедры, 1964—1975 — дэкан факультэта).
Навуковыя інтарэсы: механіка грунтоў; тэорыя і практыка прагназавання асядання фундаментаў будынкаў і збудаванняў у складаных грунтавых умовах.
Бібліяграфія Исследование осадок фундаментов зданий в сложных инженерно-геологических условиях и вопросы теории и практики расчета консолидации водонасыщенных грунтов оснований в нелинейной постановке : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.23.02 / Вотяков Иван Фомич. — Москва, 1985. Исследование осадок зданий на сильно сжимаемых основаниях в условиях Прибалтики : автореферат диссертации … кандидата технических наук / И. Ф. Вотяков. — Ленинград, 1961.
Літаратура
Вотяков Иван Фомич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 823. Беззаветное служение Родине : Вотяков Иван Фомич / Т. А. Власюк // Профессора Белорусского государственного университета транспорта. — Гомель, 2003. — С. 26—31.
Катэгорыя:Дэканы факультэта прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва БелДУТ Катэгорыя:Выкладчыкі факультэта прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва БелДУТ