Лось () — від млекакормячых з сямейства . Дарослая асобіна есць за суткі летам 30-40 кг параўнальна вільготнага корму, восенню да 20 кг, а зімой 10-12 кг галінавага корму.
Вербы (Salix) У межах усяго арэала віды роду Вярба — упадабаны корм ласёў. Ласі ахвотна іх ядуць з моманту з’яўлення лісця разам з маладымі парасткамі. У гэты перыяд расліны валодаюць найбольшай пажыўнай каштоўнасцю. Лісце розных відаў утрымлівае 20-29 % пратэіну, 2,6—8,5 % тлушчу і найменшую колькасць абалоніны. Па назіраннях у Ленінградскай вобласці, лісце вербаў складае 2,5—11,6 % рацыёну, а ў жніўні-верасні становіцца асноўным кормам. Аналіз 6 страўнікаў ласёў рознага ўзросту і полу, здабытых летам і ў канцы верасня ў Якуціі, паказаў, што яны на 90-100 % былі запоўненыя лісцем і парасткамі вербаў.
Да найбольш каштоўных відаў належаць: , , , ), , , , .
Асіна (Populus tremula) Грае прыкметную ролю ў летнім і зімовым рацыёне лася. Найбольшую кармавую каштоўнасць прадстаўляе лісце. У адным аналізе маладыя парасткі з лісцем у чэрвені ўтрымлівалі 17,8 % пратэіну і 7,2 % тлушчу. У значнай колькасці ласі ядуць лісце з канца мая да пачатку чэрвеня, калі яно дасягае поўнага развіцця. У засушлівае, гарачае лета лістота на маладых асінках да канца лета ўсыхае і чарнее і ласі перамыкаюцца на іншыя пароды. Найбольшая колькасць асіны з’ядаецца ў першай палове зімы. Па назіраннях у Ленінградскай вобласці, доля асіны ў рацыёне ў кастрычніку—лістападзе складала 40-42 %, а ў раёнах з перавагай асінавых насаджэнняў да 62,6 %. Да сакавіка—красавіка асінавыя парасткі складалі ўсяго 7,8—10,2 %. Зімуючыя парасткі да 1 см у дыяметры ўтрымліваюць 4-6 % пратэіну і 2,2—9,5 % тлушчу і значную колькасць клятчаткі — 39,1—44,2 %. Кара змяшчае да 6,3 % пратэіна і 10,3-25,2 % тлушчу. Канцэнтрацыя дубільных рэчываў у кары дасягае 3-5 %. Колькасць пажыўных рэчываў у кары прыкметна ўзрастае ад восені да зімы. Кару пачынаюць есці падчас вясновай адлігі.
Хвоя звычайная (Pinus sylvestris) Адзін з найважнейшых зімовых кармоў. У бясснежны перыяд пажыўная каштоўнасць ігліцы і парасткаў у 3-4 разы менш, чым у лісцяных парод, а ўтрыманне абалоніны дасягае максімуму. У снежны перыяд пажыўная каштоўнасць хвоі не саступае вярбе і асіне. Па звестках некалькіх аўтараў, ігліца ўтрымлівае 5,5—7,7 % пратэіну, 5,3—12,2 % тлушчу, 13,6—33,2 % клятчаткі. Разам з ігліцай скусваюць парасткі даўжынёй 10-15 см і дыяметрам 1 см. Найбольш ахвотна ядуць маладыя дрэвы на высечках, а таксама верхнія часткі крон паваленых дрэў. Кару ў параўнанні з лісцянымі пародамі ласі ядуць менш ахвотна.
Роля хвоі ў зімовым харчаванні залежыць ад раёна і яе багацця. Па назіраннях у Ленінградскай вобласці, пры дастатковай колькасці вярбы і асіны ласі могуць шчасна існаваць без яе. У такіх раёнах доля хвоі ў рацыёне ў першай палове зімы не перавышае 2,2 %, а на працягу ўсяго сезону 7,6 %. У раёнах, дзе хвоя займае вялікія плошчы, становіцца адным з найважнейшых зімовых кармоў, які дазваляе падтрымліваць на працягу некалькіх гадоў высокую папуляцыю жывёл. У такіх умовах ласі пачынаюць есці сасну ў першай палове кастрычніка, а ў лістападзе яна можа складаць больш за 60 % ад з’едзенага корму.
Chosenia Прысутнічае ў рацыёне ва ўсе часы года, але найбольшае значэнне мае як зімовы корм. У параўнанні з зараснікамі вярбы ўтварае больш разраджаныя насаджэнні і з’яўляецца больш даступнай для капытных. Узімку ласі скусваюць значную частку галінак, абломваюць маладыя дрэвы, здзіраюць доўгія вузкія кавалкі кары са ствалоў. У летні час ласі ядуць вельмі багатае пратэінам лісце.
Ядловец звычайны (Juniperus communis)
Адзін з упадабаных зімовых кармоў. У раёнах багатага росту адыгрывае важную ролю ў зімовым харчаванні. Па ўтрыманню пажыўных рэчываў не саступае хвоі звычайнай. Узімку галіны з ігліцай утрымліваюць 6,7—7,3 % пратэіну, 6,2—9,0 % тлушчу, 29,0—33,7 клятчаткі. Розныя часткі расліны ўтрымліваюць да 8 % дубільных рэчываў, а ігліца і асабліва плады — вялікую колькасць эфірных алеяў. У месцах, дзе расліна мае выгляд нізкарослага хмызняку, моцна пашкоджваецца ласямі ў першай палове зімы, а з павелічэннем снежнага покрыва паступова выпадае са складу кармоў. У раёнах, дзе ўтварае багаты падлесак і прадстаўлены дрэвамі каля 3 метраў вышынёй, прысутнічае ў рацыёне на працягу ўсёй зімы.
Бярозы (Betula) Найбольшую ролю адыгрывае маладое лісце ранняй вясной. Да найбольш каштоўных відаў належаць: , ), . Бярозы пачынаюць вегетаваць раней за іншыя пароды, а іх лісце адрозніваецца высокай пажыўнасцю. Утрымлівае да 14,3 % пратэіну і 3-9 % тлушчу. У Ленінградскай вобласці ў маі парода складае 31,4 % усяго рацыёну, а на працягу лета 15,3—19,8 %. Пажыўнасць зімовых парасткаў надзвычай нізкая і параўнальна з іншымі пародамі рэзка падае па меры павелічэння іх дыяметра. У першай палове зімы ласі амаль не ядуць бярозу, а сістэматычна ядуць толькі пры недахопе іншых больш каштоўных кармоў, звычайна ў лютым-красавіку.
Травяністыя расліны Сярод сямейства аленяў лось найменш траваедны. Без цяжкасцяў есць высокую траву. Для гэтага яму даводзіцца шырока расстаўляць у бакі пярэднія ногі ці ўставаць на калені. Для палягчэння паглынання высокай травы часам корміцца ля берагавой лініі, стоячы ў вадзе. Найбольш інтэнсіўна ласі ядуць траву вясной і ў першай палове лета, калі яна ўтрымлівае найбольшую колькасць пажыўных рэчываў.
Хвошч (Equisetum) Прадстаўнікі роду служаць асноўнымі нажыровачнымі кармамі ў вяснова-летні перыяд. У Якуціі ядуць на працягу ўсёй зімы дзякуючы багаццю, даступнасці і высокім кармавым вартасцям. Хвашчы ўтрымліваюць алкалоід эквізітын, вялікую колькасць крэмневай і арганічных кіслот. Атрутныя для сельскагаспадарчых жывёл. Да найбольш значных належаць: , , , , .
Скрыпнёвыя (Onagraceae)
адзін з асноўных нажыровачных кармоў. Да наступлення фазы цвіцення расліна ўтрымлівае 15,6—26,6 % пратэіну, 2,3—4,8 % тлушчу і параўнальна мала клятчаткі. Найболь ахвотна пад’ядаецца ласямі ў чэрвені. Доля ў рацыёне ў Ленінградскай вобласці ў гэтым месяцы складае 35,6 %. Таксама ядуцца .
Культурныя расліны У раёнах з развітой сельскай гаспадаркай ласі наведваюць пасевы люцэрны, соі, канюшыны, грэчкі, аўса, кукурузы, капусты, цукровых буракоў, рапсу, сланечніка, , азімых і яравых пасеваў, і іншых культур. У Курскай вобласці было адзначана кармленне лася на паданцы груш і яблыкаў. У лесаахоўных палосах ля чыгунак жывёлы елі плады .
Кармавыя канкурэнты У межах агульнага распаўсюджвання лось уступае ў кармавую канкурэнцыю з . Аднак пры сучасным узроўні колькасці абодвух відаў канкурэнцыя не можа мець сур’ёзных наступстваў. Да іншых кармавых канкурэнтаў, якія ядуць галінавы корм, можна аднесці , , .
Літаратура
Катэгорыя:Аленевыя Катэгорыя:Корм