Капліца-пахавальня Вольскіх — каталіцкая капліца ў Жалезніцы Баранавіцкага раёна. Размешчана на ўсходняй ускраіне вёскі, на каталіцкіх могілках. Пабудавана ў першай палове XIX ст. з цэглы як родавая пахавальня роду Вольскіх. Захавалася ў паўзруйнаваным стане.

Архітэктура

Помнік архітэктуры класіцызму. Кампактная прамавугольная ў плане пабудова пад двухсхільным дахам. Фасад вырашаны чатырохкалонным порцікам з трохвугольным франтонам (не захаваўся), сцены крапаваны пілястрамі. Зала перакрыта цыліндрычным скляпеннем, асвятляецца 2 бакавымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі з сандрыкамі. У інтэр’еры алтар у выглядзе 6-пілястравага ампірнага порціка з трохвугольным франтонам і ляпнымі гірляндамі. Пад капліцай сутарэнне пад цыліндрычным скляпеннем з 2 ярусамі арачных нішаў для пахаванняў (разрабаваныя і разбураныя).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Вольскія герба «Равіч» Катэгорыя:Капліцы-пахавальні Беларусі Катэгорыя:Капліцы Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Касцёлы Баранавіцкага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм