Прыватная яўрэйская мужчынская гімназія А. Е. Ратнера — колішняя навучальная ўстанова ў Гомелі. Адкрыта ў 1907 у складзе 8 класаў. У 1911 годзе — 27 выкладчыкаў, 255 навучэнцаў. Падпарадкоўвалася Віленскай навучальнай акрузе.

Будынак гімназіі пабудаваны па праекце архітэктара С. Д. Шабунеўскага і размяшчаўся на рагу вуліц Прабойнай і Аляксандраўскай. Будынак моцна пашкоджаны ў час 2-й сусветнай вайны і падчас аднаўленчых работ разабраны.

Вядомыя выпускнікі

Леў Сямёнавіч Выгоцкі — навуковец-псіхолаг, заснавальнік культурна-гістарычнай тэорыi Ісай Мендэлевіч Пульнер — этнограф, бібліёграф, спецыяліст па культуры яўрэяў СССР.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гімназіі Расійскай імперыі Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Гомеля Катэгорыя:Віленская навучальная акруга Катэгорыя:1907 год у Гомелі Катэгорыя:З’явіліся ў 1907 годзе