Алег Віктаравіч Халадзілаў (нар. , Іжэўск, Удмурція, Расія) — спецыяліст у галіне трыбатэхнікі. Доктар тэхнічных навук (1993), прафесар (2000).
Біяграфія Скончыў Уральскі політэхнічны інстытут імя С. М. Кірава (спецыяльнасць «Аўтамытка і электроніка», 1974), Інстытут механікі металапалімерных сістэм (Гомель; аспірантура, 1982; дактарантура, 1992).
Працаваў ў Інстытуце механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАН Беларусі (1974—2002, з 1997 — загадчык лабараторыі «Інфармацыйныя тэхналогіі»), Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (з 2003, механічны факультэт, кафедра «Вагоны», прафесар, у 2003—2015 — загадчык кафедры «Неразбуральны кантроль і тэхнічная дыягностыка»).
Навуковыя інтарэсы: матэрыялазнаўства; трэнне і знос у машынах; неразбуральны кантроль; тэхнічная дыягностыка.
Узнагароды Прэмія ЛКСМБ (1985), Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2013) і інш.
Бібліяграфія Разработка электромагнитных и акустических методов и средств трибодиагностики : диссертация … доктора технических наук : 05.02.04 : защищена 15.06.1993 : утверждена 30.07.1993 / Холодилов Олег Викторович. — Гомель, 1993. Акустические и электрические методы в триботехнике / А. И. Свириденок [и др.]. — Минск, 1987. Физика отказов механических систем / Завистовский В. Э., Холодилов О. В., Богданович П. Н. — Минск, 1999. Reconstruction of true topographies of solid surfaces in scanning electron microscopes using secondary electrons / 0. V. Kholodilov, A. Ya. Grigoryev, N. K. Myshkin // Scanning. — 1987. — Vol. 9, № 4. — P. 156—161.
Літаратура
Холодилов Олег Викторович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 436. Доктор подвижного состава // Вести БелГУТа. — Гомель, 2021. — 9 июня (№ 11). — С. 2. Физик, лирик, ученый / В. А. Смуругов // Профессора Белорусского государственного университета транспорта. — Гомель, 2003. — С. 277—281.
Спасылкі Персанальная старонка на сайце БелДУТ Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента Холодилов Олег Викторович // База патентов Беларуси Холодилов Олег Викторович // Белорусский электронный центр «Наука»
Катэгорыя:Матэрыялазнаўцы СССР Катэгорыя:Матэрыялазнаўцы Беларусі