Віталь Іванавіч Еўмянькоў () — беларускі літаратуразнавец, пісьменнік, журналіст. Кандыдат філалагічных навук (2006).

Жыццяпіс Скончыў Магіёўскі дзяржаўны ўніверсітэт (МДУ). Служыў у арміі. З 1999 года выкладаў у МДУ. Абараніў дысертацыю па тэме «Адам Міцкевіч і духоўна-эстэтычныя пошукі ў літаратуры Беларусі XIX ст.». Працаваў на кафедры літаратуры і міжкультурных камунікацый. Гаварыў па-беларуску.

Выкладаў журналістыку. Рэдагаваў сайт city.mogilev.by і гарадскі партал mycity.by (2009—2012).

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Вясной 2021 года звольнены з універсітэта па палітычных матывах (адначасова з Аляксандрам Агеевым і Ігарам Шарухам).

Памёр пасля працяглай хваробы 25 снежня 2022 года ў Магілёве. Пахаваны ў Косцінцы Магілёўскага раёна.

Творчасць і навуковая дзейнасць Друкаваўся ў магілёўскім гадавіку «Брама» і часопісе «Маладосць». Перакладаў з польскай мовы. Аўтар аповесці «Успаміны Ваяводы, або Пялёсткі белай ружы» (Мінск, 2008), паэм «Хоцімская вайна» і «Філаматы».

Даследаваў гісторыю беларускай літаратуры, асабліва часу Рэчы Паспалітай. Аўтар манаграфій «Адам Міцкевіч і духоўна-эстэтычныя пошукі ў літаратуры Беларусі XIX ст.» (Магілёў, 2009) і «Навіны „краёвыя“ і замежныя ў польскамоўных выданнях другой паловы XVI — першай чвэрці XVII ст. „Меркурый ардынарыйны“ (спроба апісання і верыфікацыі гістарычных крыніц)» (Магілёў, 2016), вучэбна-метадычны дапаможнік «Літаратурнае рэдагаванне і кнігавыданне на тэрыторыі Беларусі» (Магілёў, 2012—2014). Напісаў больш як 100 навуковых артыкулаў.

Крыніцы

Спасылкі Спіс навуковых твораў Старонка СБП Памёр Віталь Еўмянькоў У Магілёве памёр Віталь Еўмянькоў

Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі з польскай мовы