Генадзь Майсеевіч Шутаў (, Мінск — ) — беларускі спецыяліст у галіне драўніназнаўства, тэхналогіі і абсталявання дрэваапрацоўкі. Доктар тэхнічных навук (1983), прафесар (1984).
Біяграфія Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (1961).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1963, факультэт тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці, кафедра тэхналогіі клеяных матэрыялаў і пліт, з 1973 — загадчык навукова-даследчай лабараторыі, у 1981—1995 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: даследаванне фізіка-механічных уласцівасцей натуральнай і мадыфікаванай палімерамі драўніны; распрацоўка спосабаў і спецыяльнай тэхналогіі атрымання біялагічна-, хімічна- і вогнеўстойлівай драўніны і драўняных матэрыялаў.
Бібліяграфія Основы модифицирования древесины термохимическим способом : автореферат диссертации … доктора технических наук : специальность 05.21.05 / Шутов Геннадий Моисеевич. — Москва, 1982. Получение и исследование физико-механических свойств древесины, модифицированной фурановыми смолами : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 05.421 / Г. М. Шутов. — Минск, 1969.
Літаратура Шутов Геннадий Моисеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 624.
Шутаў Генадзь Майсеевіч // Памяць : Мінск : [у 5 кн.]. — Мінск, 2007. — Кн. 5, ч. 2. — С. 510.
Катэгорыя:Матэрыялазнаўцы СССР Катэгорыя:Матэрыялазнаўцы Беларусі