Геральд Міхайлавіч Горскі (нар. , Бабруйск, Магілёўская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі і абсталявання хімічнай перапрацоўкі біямасы дрэва, хіміі драўніны. Доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (1993).

Біяграфія Скончыў Ленінградскую лесатэхнічную акадэмію (1958).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (1964—1999, прафесар кафедры хімічнай перапрацоўкі драўніны).

Навуковыя інтарэсы: тэхналогія вытворчасці паперы і кардону з хімічнымі валокнамі.

Бібліяграфія Поливинидспиртовые волокна в технологии синтетической бумаги : автореферат диссертации ... доктора технических наук : 05.21.03 / Горский Геральд Михайлович. — Ленинград, 1991. Разработка метода производства бумаги из синтетических волокон и исследование ее свойств : автореферат диссертации ... кандидата технических наук / Горский Г. М. — Ленинград, 1967.

Літаратура

Горскі Геральд Міхайлавіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — [Мінск, 1995]. — С. 22. Горский Геральд Михайлович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2020. — Т. 6 : Могилевская область : в 2 кн., кн. 1. — С. 205.

Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Хімікі Беларусі