Яўген Іванавіч Шчарбіна (, Краснадар, Расія — ) — спецыяліст у галіне хімічнай тэхналогіі паліва і высокаэнергетычных рэчываў. Доктар тэхнічных навук (1979), прафесар (1980).

Біяграфія Скончыў Азербайджанскі інстытут нафты і хіміі (1954).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1965, факультэт тэхналогіі арганічных рэчываў, кафедра тэхналогіі нафтахімічнага сінтэзу і перапрацоўкі палімерных матэрыялаў, прафесар, у 1966—1995 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: фізіка і хімія палімерных кампазіцый; тэрмадынаміка раствораў і сумесей палімераў; тэорыя і практыка экстракцыйнага раздзялення многакампанентных вуглевадародных сістэм.

Бібліяграфія Межмолекулярные взаимодействия и закономерности селективного разделения углеводородных смесей бинарными растворителями : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.17.07 / Щербина Евгений Иванович. ― Москва, 1979. Исследования в области переработки ароматизированного газоконденсата Березанского месторождения Краснодарского края в сырье для нефтехимического синтеза : автореферат диссертации … кандидата технических наук / Е. И. Щербина. ― Москва, 1965.

Літаратура Шчарбіна Яўген Іванавіч / Я. І. Міляшкевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 17. — С. 497. Шчарбіна Яўген Іванавіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным техналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 91. Шчарбіна Яўген Іванавіч // Хто ёсць хто ў БДТУ. — Мінск, 2004. — С. 74.