Партызанская брыгада імя газеты «Правда» — партызанская брыгада, створаная ў кастрычніку 1943 года на базе атрадаў «Правда» (арганізаваны ў красавіку 1942 года), «Перамога» (арганізаваны ў сакавіку 1943 года на базе групы, якая дзейнічала са студзеня 1942) і імя Калініна. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Чэрвеньскага раёна. 3 ліпеня 1944 года брыгада (983 партызаны, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад атрад імя газеты «Правда»; атрад «Перамога»; атрад імя Калініна; атрад імя Панамарэнкі.

Камандаванне Камандзір С. Т. Кузняцоў

Камісары С. Е. Данільчык; П. І. Багамолаў

Начальнікі штаба П. І. Багамолаў; Р. Я. Герцовіч.

Гісторыя Партызаны вялі баі з нямецкімі гарнізонамі ў Смілавічах, вёсках Дукаўка, Блонь і іншых, удзельнічалі ў «рэйкавай вайне». 23 чэрвеня — 3 ліпеня 1944 года вялі баі з нямецкай арміяй, якая адступала. З часцямі Чырвонай Арміі 3 ліпеня 1944 вызвалілі вёску Дукаўка.

Памяць У 1975 годзе ў вёсцы Клінок Чэрвеньскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе