Мікалай Дзмітрыевіч Набокаў (, г. п. Любча, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць — ) — амерыканскі кампазітар, педагог, музычны грамадскі дзеяч рускага паходжання. У 1920 годзе пераехаў у Францыю. З 1933 года жыў у ЗША.

Аўтар опер, балетаў, вакальных цыклаў на вершы Б. Пастэрнака, Г. Ахматавай, сімфанічных і інструментальных твораў, песень. Напісаў кнігі па музычнаму мастацтву на англійскай мове; уваходзіў у лік аўтараў мнагатомнай працы «Кампазітары дваццатага стагоддзя», надрукаванага ў Лондане ў 1971—1974 гадах, надрукаваў вялікую колькасць музычна-крытычных артыкулаў у часопісах Амерыкі і Еўропы.

Літаратура Вяртанне Набакова : фестываль памяці кампазітара / Вольга Дадзіёмава // Мастацтва. ― 2011. ― № 10. ― С. 12―13.

Катэгорыя:Мемуарысты ЗША Катэгорыя:Рускія эмігранты першай хвалі ў ЗША Катэгорыя:Рускія эмігранты першай хвалі ў Францыі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты ЗША Катэгорыя:Музычныя педагогі ЗША Катэгорыя:Кампазітары XX стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары ЗША Катэгорыя:Кампазітары Францыі Катэгорыя:Оперныя кампазітары Катэгорыя:Балетныя кампазітары