Іван Максімавіч Плехаў (, в. Плехава, Салікамскі раён, Пермскі край, Расія — ) — беларускі спецыяліст у галіне працэсаў і апаратаў хімічнай тэхналогіі. Доктар тэхнічных навук, прафесар (1982).
Біяграфія Скончыў Ленінградскі тэхналагічны інстытут (1953).
Працаваў у Новамаскоўскім філіяле Маскоўскага хіміка-тэхналагічнага інстытута (загадчык кафедры «Аўтаматызацыя вытворчых працэсаў»), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (1966—2008, прафесар кафедры машын і апаратаў хімічных і сілікатных вытворчасцей, у 1966—1996 — загадчык кафедры).
Наувуковыя інтарэсы: пнеўматыка; распрацоўка, даследаванне і ўкараненне апаратаў для працэсаў масаабмену і сепарацыі з выкарыстаннем закручаных патокаў і ротарных прылад.
Узнагароды Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1976) і інш.
Бібліяграфія Инженерные методы расчета пневматических механизмов : автореферат диссертации … кандидата технических наук / И. М. Плехов. — Ленинград, 1961.
Літаратура Плехаў Іван Максімавіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2004. — С. 99. Кафедра машин и аппаратов химических и силикатных производств // Белорусский государственный технологический университет, 1930—1995. — Минск, 1996. — С. 199—203.
Катэгорыя:Машынабудаўнікі СССР Катэгорыя:Машынабудаванне Беларусі Катэгорыя:Вынаходнікі СССР Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі