Фрэд Юсі (; ) — эстонскі біёлаг, натураліст і фатограф.

Біяграфія Нарадзіўся 29 студзеня 1935 года ў Арубе на Нідэрландскіх Антыльскіх астравах, дзе яго бацька працаваў на венесуэльскую нафтавую кампанію. У Эстонію яго сям’я вярнулася, калі Юсі было тры гады.

Вырас у Таліне, дзе ў 1953 годзе скончыў сярэднюю школу № 20 г. Таліна, а ў 1958 годзе — Тартускі ўніверсітэт, дзе вывучаў біялогію і заалогію. З 1958 па 1960 гады працаваў школьным настаўнікам у Эмасце на востраве Хіюмаа, у 1962—1975 гадах — прыродаахоўным інспектарам, пасля — на эстонскім радыё. На радыё Юсі з 1976 па 1986 гады вёў праграму «Азбука прыроды» (да 1980 года — «Птушыная азбука»). У першай палове 1990-х гадоў займаў пасаду прэзідэнта Эстонскага прыроднага фонду.

У 1980 годзе быў сярод тых, хто падпісаў так званы «Ліст сарака».

Юсі з’яўляўся адным з найбольш вядомых папулярызатараў жывой прыроды ў Эстоніі. Яго аўтарству належыць шэраг кніг, артыкулы і перадачы. У 1989 годзе вучоны стаў першым з узнагароджаных прэміяй Эрыка Кумары. Увайшоў у складзены ў 1999 годзе па выніках пісьмовага і анлайн-галасавання спіс 100 вялікіх дзеячаў Эстоніі XX стагоддзя.

Памёр 1 снежня 2024 года.

Сям’я Быў жанаты з журналісткай і перакладчыцай Хелью Юсі, якая пайшла з жыцця 28 мая 2006 года. У пары было трое дзяцей: Мары Юсі (эколаг), Івар Юсі (заолаг) і Март Юсі (эколаг і палітык).

Катэгорыя:Біёлагі Эстоніі Катэгорыя:Фатографы