Іван Міхайлавіч Касачоў (нар. 1948) — беларускі спецыяліст у галіне аўтаматычнага кіравання, узбраення і ваеннай тэхнікі. Доктар тэхнічных навук (1993), прафесар (1998). Акадэмік Акадэміі ваенных навук Расійскай Федэрацыі (2004)Косачев, Иван Михайлович (доктор технических наук; род. 1948) .
Біяграфія Выпускнік Мінскага вышэйшага інжынернага зенітнага ракетнага вучылішча СПА (1973). Палкоўнік, галоўны навуковы супрацоўнік навукова-даследчай часці Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
Работы па тэорыі аўтаматычнага кіравання, дынамічных сістэм і сістэм аўтаматызаванага праектавання, тэорыі выпрабаванняў і ацэнкі эфектыўнасці ўзбраення войскаў СПА, зенітных ракетных комплексаў і сістэм.
Літаратура
Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.] Т. 4. — Минск, 2007.
Катэгорыя:Кібернетыкі СССР Катэгорыя:Кібернетыкі Беларусі Катэгорыя:Палкоўнікі Беларусі