Ігар Вячаслававіч Янкоўскі () — польска-беларускі кампазітар, педагог і музычны дзеяч.
Біяграфія Вывучаў кампазіцыю ў прафесара Дзмітрыя Смольскага ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў Мінску (бакалаўрыят, 2006—2009), у прафесара Марэка Ясінскага і Мар’яна Баркоўскага ў Музычным універсітэце імя Фрэдэрыка Шапэна ў Варшаве (доктарская ступень, 2011—2014). Ён таксама вучыўся дырыжыраванню ў класе Уладзіміра Чэрнікава і ігры на акардыёне ў Мікалая Буянава ў Дзяржаўным музычным вучылішчы імя М. Глінкі ў Мінску (1999—2003)Polskie Centrum Informacji Muzycznej , Polmic..
Ігар Янкоўскі заснавальнік і мастацкі кіраўнік Фестываля беларускай культуры ў Памор’і, а з 18 студзеня 2016 года з’яўляецца прэзідэнтам Фонда мастацкага развіцця і міжнароднага супрацоўніцтва MSM UNICUM. У снежні 2018 года выдавецтва SOLITON у Сопаце выпусціла аўтарскі альбом Ігара Янкоўскага QVO VADIS, які змяшчаў 11 вакальна-інструментальных твораў. 27 лістапада 2019 года старшыня Савета паморскіх бальніц Іяланта Сабераньска-Грэнда прысвоіла яму званне «Ганаровы валанцёр паморскіх бальніц». У 2022 годзе выходзіць першая кніга Ігара Янкоўскага для дзяцей «Прыгоды Франка» Kategoria KULTURA — aktualne wyniki, dziennikbaltycki.pl, 13 lutego 2019..
Творчасць Амаль усе творы, напісаныя Ігарам Янкоўскім, былі выкананы публічна ў розны гарадах Усходняй і Заходняй Еўропы (больш за 150 выкананняў). Сам артыст апісвае сваю музычную мову як неатанальную. Важную ролю ў фарміраванні сваёй творчай асобы Янкоўскі адводзіць сваім прафесарам Дзмітрыю Смольскаму, Марэку Ясінскаму і Мар’яну Баркоўскаму. У 2011 годзе беларускае музычнае выдавецтва ВІГМА выпусціла першы альбом Янкоўскага «A New Size Of Old Traditions», а ў лістападзе 2012 года ён стаў членам Саюза польскіх кампазітараў.
Узнагароды, стыпендыі і намінацыі першае месца ў Рэспубліканскім конкурсе кампазітараў, прысвечаным 115-годдзю з дня нараджэння М. Багдановіча (Мінск, 2006 г.); дыплом за творчы пошук ў ІХ Міжнародным конкурсе юных і маладых кампазітараў імя Ю. Семянякі (Брэст, 2007 г.); намінацыя кантаты Mysterium Fidei прэзідэнтам Саюза кампазітараў Беларусі прафесарам Ігарам Лучанком на прэмію Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (Мінск, 2010 г.); прысуджэнне Міністэрствам культуры стыпендыі ўрада Рэспублікі Польшча на другі курс магістратуры ў Акадэміі музыкі імя Фелікса Нававейскага ў Быдгошчы (Варшава. 2010 г.); дыплом у Нацыянальным конкурсе кампазітараў імя Ахлеўскага (Кракаў, 2010 г.); прысуджэнне Нацыянальнай стыпендыі ўрада Рэспублікі Польшча Міністэрствам культуры і нацыянальнай спадчыны на навучанне ў дактарантуры па кампазіцыі ў Музычным універсітэце імя Фрэдэрыка Шапэна ў Варшаве (Варшава, 2011 г.); перамога ў Нацыянальным конкурсе на хэйнал горада Бабаліцэ. Рашэннем гарадскога савета хэйнал, абраны конкурснай камісіяй, быў прыняты ў якасці абавязковага хэйнала горада Бабаліцэ і ўнесены ў статут горада (Бабаліцэ, 2012 г.); рэктарская стыпендыя для лепшых аспірантаў UMFC (Варшава, 2011/2012); прысуджэнне творчай стыпендыі Фонда падтрымкі творчасці пры Аўтарскім аб’яднанні ZAiKS (Варшава, 2012 г.); прадастаўленне гранта на арыгінальны мастацкі праект Камісіяй па прадастаўленні фінансавання навукова-даследчых работ і звязаных з імі задач па развіццю маладых навукоўцаў (Варшава, 2012 г.); дыплом у Нацыянальным конкурсе кампазітараў «Дон Боска» за песню «Miejcie wiarę» (19 чэрвеня 2016 г.); прысуджэнне творчай стыпендыі Фонда падтрымкі творчасці пры Аўтарскім аб’яднанни ZAiKS (30 чэрвеня 2016 г.); намінацыя на Заахвочвальны сертыфікат Лемборгскага краю ў катэгорыі «Асоба» (27 сакавіка 2018 г.); намінацыя рэдакцыі газеты «Dziennik Bałtycki» на званне «Асоба года 2018» у катэгорыі «Культура» (15 студзеня 2019 г.)Stypendyści Marszałka Województwa Pomorskiego, pomorskie.eu, [dostęp:] 22 września 2020.; прадастаўленне «стыпендыі творцам культуры» Маршалкоўскім упраўленнем Паморскага ваяводства (5 сакавіка 2019 г.)VII Festiwal Kultury Białoruskiej na Pomorzu , kiwiportal.pl, [stan z:] 5 maja 2019.. прадастаўленне Стыпендыі Маршала Паморскага ваяводства творцам культуры на 2020 годOficjalna strona szkoły, school-stars.pl, 24 sierpnia 2019..
Культурная дзейнасць
Арганізацыя дабрачыннага канцэрта для пацярпелых ад наваднення ў Польшчы з удзелам вядомага акардыяніста-віртуоза Улада Плігаўкі, які адбыўся ў Катэдральным саборы Прасвятой Багародзіцы ў Кашаліне (9 кастрычніка 2010 г.). Арганізацыя «Wieczorów Kultury Kresowej» у Кашаліне з удзелам фальклорных калектываў Саюза палякаў Беларусі (8-10 ліпеня 2011 г., 26-28 лістапада 2010 г.). Арганізацыя прыезда Дзяржаўнага аркестра маладых талентаў Рэспублікі Беларусь сумесна з арганізатарамі 46-га Міжнароднага фестывалю арганнай музыкі ў Кашаліне. Згодна з праграмай аркестр даў 10 канцэртаў у розных прыморскіх гарадах Заходне-Паморскага ваяводства (7-16 жніўня 2012 г.). Арганізатар і мастацкі кіраўнік І Фестываля беларускай культуры ў Памор’і (7-13 красавіка 2013 г.). Арганізацыя прыезда Нацыянальнага маладзёжнага сімфанічнага аркестра з Мінска сумесна з арганізатарамі 47-га Міжнароднага фестывалю арганнай музыкі ў Кашаліне. Згодна з праграмай аркестр даў 9 канцэртаў у розных прыморскіх гарадах Заходне-Паморскага ваяводства (7-16 жніўня 2013 г.). Арганізатар «Dni Kultury Kresowej» у Памор’і сумесна з Мінскім аддзяленнем Саюза палякаў Беларусі (4-7 студзеня 2014 г.). Арганізацыя прыезда аркестра маладых талентаў і аркестра цымбалістаў з Мінска ў рамках 2-га Фестываля беларускай культуры ў Памор’і, арганізаванага сумесна з гмінай Вэйхерова. Згодна з праграмай аркестры адыгралі 9 канцэртаў у розных прыморскіх гарадах Паморскага ваяводства (24 сакавіка — 3 мая 2014 г.). Арганізацыя прыезда Аркестра рускіх народных інструментаў Дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў у Мінску сумесна з арганізатарамі 48-га Міжнароднага фестывалю арганнай музыкі ў Кашаліне. Згодна з праграмай аркестры адыгралі 9 канцэртаў у розных прыморскіх гарадах Заходне-Паморскага ваяводства (1-9 жніўня 2014 г.). Арганізацыя прыезда Аркестра рускіх народных інструментаў Дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў у Мінску ў рамках 3-га Фестываля беларускай культуры ў Памор’і, арганізаванага сумесна з гмінай Вэйхерова. Па праграме аркестр даў 8 канцэртаў у розных гарадах Паморскага ваяводства (9-16 мая 2015 г.). Арганізацыя прыбыцця Заслужанага дзяржаўнага хору імя М. К. Агінскага са Смаргоні (Рэспубліка Беларусь) у супрацоўніцтве з арганізатарамі 49-га Міжнароднага фестывалю арганнай музыкі ў Кашаліне. Згодна з праграмай аркестр адыграў 10 канцэртаў у розных прыморскіх гарадах Заходне-Паморскага ваяводства (6-16 жніўня 2015 г.). Арганізацыя прыезда Эстрадна-сімфанічнага аркестра Дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў у г. Мінску ў рамках 4-га Фестывалю беларускай культуры ў Памор’і. Згодна з праграмай аркестр даў 6 канцэртаў у розных гарадах Паморскага ваяводства і арганізаваў сімфанічныя майстар-класы для дзяцей (6-11 сакавіка 2016 г.). Арганізацыя V юбілейнага Фестываля беларускай культуры ў Памор’і з удзелам артыстаў з Беларусі і Польшчы (25 сакавіка — 1 мая 2017 г.). Арганізацыя VI Фестываля беларускай культуры ў Памор’і 20-29 ліпеня 2018 года. У Фестывалі прынялі ўдзел рок-групы Ягора Дарожкі з Мінска, студыя танца Show-Ballet Sensacja з Віцебска, салісты Павел Козіч і Дар’я Хмяльніцкая з Мінска, Аляксандра Мацера і Зузана Элендт з Лемборка, Юлія Сова з Гдыні. Фестывальныя канцэрты прайшлі ў васьмі гарадах (Лемборк, Гневіна, Румія, Старагард-Гданьскі, Бож’еполе Вельке, Мальбарк, Машава-Лемборске і Жукава) пад афіцыйным патранажам Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Гданьску. Арганізацыя VI Фестываля беларускай культуры ў Памор’і з 23 сакавіка па 1 мая 2019 года. У Фестывалі прынялі ўдзел акрабаты і гімнасты Школы алімпійскага рэзерву г. Мінска, артысты Шоу-балета Sensacjа г. Віцебска, салісты Павел Козіч, г. Мінск, Моніка Медзяноўска, г. Ротэрдам (Нідэрланды) і Аляксандр Мінёнак з Віцебска, Schola з музычнай школы YAMAHA ў Вэйхерова, TARAN TRIO з Мінска і трыа з танцавальнай студыі FLIC у Лембарку. Кацэрты Фестываля прайшлі ў 8 гарадах Памераніі (Старагард-Гданьскі, Гданьск, Мальбарк, Ленчыцэ, Румія, Жукава, Гневіна, Жэлістршэва) пад ганаровым патранажам Амбасады Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы ПольшчаIgor Jankowski – Kolęda GLORIA, YouTube, 24 grudnia 2019.. З 1 жніўня 2019 года прызначан дырэктарам польскага аддзялення «Школы Зорак».
Асноўныя творы
Дзве пастаралі для мужчынскага квартэта (2005) Паэма для флейты і фартэпіяна (2006) Варыяцыі для скрыпкі і фартэпіяна (2006) Слабне золак для змешанага хора а cappella на вершы М. Багдановича Накцюрн для фартэпіяна (2006) Прэлюдыя і гратэск для фартэпіяна (2006) Асенняя хвіліна для фартэпіяна (2006) Дзіцячы трыпціх для фартэпіяна (2006) Экспромт для баяна (2006) Багародзіца, музычная ілюстрацыя да гістарычнай сцэны для кларнета, трамбона, фартэпіяна і віяланчэлі (2007) Трыпціх на вершы Якуба Коласа для змешанага хора а cappella (2007) Страсці Хрыстовы для аргана сола (2007) Pop and classic для струннага квартэта (2008) Сюіта для змешанага хора а cappella ў чатырох частках на вершы Тараса Шаўчэнкі (2008) Калядны дыпціх для змешанага хора а cappella на народныя тэксты З-за лесу, лесу цёмнага, варыяцыі на тэму рускай народнай песні для фартэпіяна (2008) Нёман на вершы Якуба Коласа для тэнара і аркестра народных інструментаў (2008) Сатляваюць гукі ў эфіры для сапрана і струннага квартэта на вершы А. Ахматавай (2008) Кантата Mysterium Fidei для змешанага хора, салістаў і аргана (2009) Ой, рака для народнага хора на асабісты тэкст а cappella (2009) Grzybki для жаночага альта і аркестра народных інструментаў (2009) Ой, Юр’я для барытона і аркестра народных інструментаў (2009) Масляніца, харэаграфічная сюіта для хора, аркестра народных інструментаў і балетнай групы (2010) Тры імпрэсіі для баяна (2010) Lux in Tenebris, балет у трох актах (2011) Libera nos для змешанага хора а cappella (2011) Тры метамарфозы для кларнэта, конга, марымбы і баяна (2012) Сем польскіх хэйналаў для трубы (2012) Пад тваю міласць для змешанага хора а cappella (2013) Рапсодыя для баяна і сімфанічнага аркестра (2014) Gloria для баяна і змешанага хора а cappella (2014) Panіenka Skępska для барытона і аргана (2015) Miejcie wiarę для сапрана, тэнара, змешанага хора і аргана (2016) Псалом 142 для змешанага хора а cappella (2016) Трыпціх для аргана сола (2017) Аўтарскі альбом Qvo Vadis, які змяшчае 11 вакальных і інструментальных твораў. Выд. SOLITON, Сопат (2018) Choral Works — трэці аўтарскі альбом. Змяшчае 12 твораў для змешанага хору а cappella. (2019) Ды маўчыць усякая плоць — канцэртны царкоўны твор для змешанага хора a cappella па замове доктара навук Марыі Янушкевіч з Музычнай акадэміі ў Кракаве (2019) Глорыя — аўтарскі вялікодны твор з відэакліпам Лепшыя песні — чацвёрты аўтарскі альбом. Ён змяшчае 16 вакальна-інструментальных кампазіцый на польскай, італьянскай і англійскай мовах (2021)
Зноскі
Polskie Centrum Informacji Muzycznej , Polmic. Kategoria KULTURA – aktualne wyniki, dziennikbaltycki.pl, 13 lutego 2019. Rozstrzygnięcie konkursu o przyznanie stypendiów dla twórców kultury z budżetu Województwa Pomorskiego w roku 2019, pomorskie.eu, 9 marca 2019. Stypendyści Marszałka Województwa Pomorskiego, pomorskie.eu, [dostęp:] 22 września 2020. VII Festiwal Kultury Białoruskiej na Pomorzu , kiwiportal.pl, [stan z:] 5 maja 2019. Oficjalna strona szkoły, school-stars.pl, 24 sierpnia 2019. Igor Jankowski – Kolęda GLORIA, YouTube, 24 grudnia 2019. Igor Jankowski – The Best Songs, Spotify, 4 lutego 2021.
Спасылкі Biogram w serwisie Polmic [dostęp 2012-12-09] Biogram w serwisie Polskiego Wydawnictwa Muzycznego [dostęp 2020-05-16] Urząd Miejski w Bobolicach, Hejnał miasta, Igor Jankowski [dostęp 2012-12-09] Alina Konieczna w rozmowie z Igorem Jankowskim, Muzyką uczcił Papieża Polaka, w: «Głos Koszaliński», N 77 (1286), s. 5, 02.04.2011. Festiwal Kultury Białoruskiej na Pomorzu