Я́рва-Я́ані () — гарадскі пасёлак у Эстоніі ў воласці Ярва, павет Ярвамаа. З 1991 года да 2017 года быў адміністрацыйным цэнтрам аднайменнай воласці. Размешчаны за 30 км на паўночны ўсход ад горада Пайдэ. Насельніцтва — 1051 жыхар (2007).

Паселішча ўзнікла як царкоўны пасёлак на землях царкоўнай мызы Ярва-Яані і рыцарскай мызы Арына. Першы прыватны дом быў пабудаваны прыкладна ў 1900 годзе; да гэтага тут былі хутары, карчмы і мызы. У 1922 годзе атрымала статус пасёлка, у 1945—1987 гадах быў пасёлкам гарадскога тыпу, затым зноў сельскім пасёлкам і з 2005 года — гарадскім пасёлкам.

Музей старой тэхнікі, пажарны музей.

Катэгорыя:Населеныя пункты Эстоніі