R — гэта мова праграмавання, створаная для статыстычных вылічэнняў і графічнага прадстаўлення даных навукоўцамі Росам Іхака і Робертам Джэнтльменам. Мова напісана на C, Fortran і ўласна R, яе падтрымкай займаюцца R Core Team і R Foundation.
R выкарыстоўваецца для інтэлектуальнага аналізу даных, у біяінфарматыцы і статыстыцы для аналізу даных і распрацоўкі статыстычнага праграмнага забеспячэння. Магчымасці R значна пашыраюцца дадатковымі пакетамі, якія ствараюцца непасрэдна карыстальнікамі R і распаўсюджваюцца праз адзіны рэпазіторый CRAN. Станам на студзень 2023 года рэпазіторый CRAN налічвае 18988 даступных пакетаў.
R распаўсюджваецца як свабоднае праграмнае забеспячэнне з адкрытым зыходным кодам па ліцэнзіі GNU GPL у выглядзе выконвальных файлаў для розных аперацыйных сістэм, у тым ліку FreeBSD, Linux, Windows і MacOS. Мова мае інтэрфейс каманднага радка, таксама даступныя графічныя карыстальніцкія інтэрфейсы, напрыклад RStudio і Jupyter.
У студзені 2023 года R займала 13-е месца ў індэксе TIOBE, абганяючы Ruby, Rust і Perl. Станам на студзень 2018 года мова R мела менш за 1% актыўных карыстальнікаў на GitHub.
Прыклад
Прыклад базавага сінтаксісу праграмы на R:
> x <- 1:6 # Ствараецца новы цэлалікавы вектар x > y <- x^2 # Ствараецца вектар квадратаў y на аснове вектара x > print(y) # Выдрук значэнняў вектара 1 4 9 16 25 36
> z <- x + y # Ствараецца вектар сумы x і y > z # Зварот значэння z да бягучага асяроддзя 2 6 12 20 30 42
> z_matrix <- matrix(z, nrow=3) # Ствараецца матрыца на аснове вектара z > z_matrix [,1] [,2] [1,] 2 20 [2,] 6 30 [3,] 12 42
> 2*t(z_matrix)-2 # Матрыца транспануецца, кожны элемент памнажаецца на 2, ад кожнага элемента адымаецца 2 [,1] [,2] [,3] [1,] 2 10 22 [2,] 38 58 82
Гл. таксама Статыстыка Біяінфарматыка
Спасылкі Афіцыйны сайт R Рэпазіторый пакетаў для R Тэхнічныя артыкулы аб мове праграмавання R і пакетах для яе
Катэгорыя:Мовы з дынамічнай тыпізацыяй Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне з ліцэнзіяй GNU GPL