Беларускі прафсаюз работнікаў хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці (: Белхімпрафсаюз) — беларускі прафесійны саюз, член Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Гісторыя Першыя згадкі пра прафсаюзы хімікаў у Беларусі адносяцца да 1920 года.

У 1990 годзе на базе рэспубліканскага прафсаюза рабочых хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці, які ўваходзіў у Беларускі рэспубліканскі савет прафесійных саюзаў, быў створаны Беларускі прафсаюз работнікаў хімічных галін прамысловасці. Прафсаюз прытрымліваўся ідэі незалежнасці прафсаюзаў ад якіх-небудзь палітычных і грамадскіх арганізацый, дзяржаўных і адміністрацыйных органаў, непадкантрольнасць і непадсправаздачнасць ім, а таксама ў далейшым увайшоў у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, у якую ўваходзіць да гэтага часу

Белхімпрафсаюз, нараўне з цяпер забароненымі прафсаюзамі РЭП, БНП і СПМ, уваходзіць у глабальны саюз IndustriALLIndustriALL Affiliates - Belarus.

Першасныя прафсаюзныя арганізацыі Белхімпрафсаюза прысутнічаюць на такіх прадпрыемствах як «Белшына», «Гродна Азот», «Нафтан», «Беларуськалій», Мазырскі НПЗ і на іншых вытворчасцях хімічнай прамысловасці БеларусіСтруктура Белхимпрофсоюза.

Катэгорыя:Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Катэгорыя:1990 год у Беларусі