Lockheed AC-130 Спектр (Спектр) — лятаючая батарэя непасрэднай падтрымкі падраздзяленняў сухапутных войскаў на поле бою. Заснавана на базе транспартнага самалёта C-130 фірмы Lockheed. Узбраенне і дадатковае абсталяванне ўсталёўвала фірма Боінг.

Самалёт прымаў актыўны ўдзел ў В’етнамскай вайне.

Агульныя звесткі Самалёт прызначаны для рашэння наступных задачаў:

непасрэдная авіяцыйная падтрымка войскаў на поле бою; патруляванне і парушэнне камунікацыяў праціўніка; нанясенне ўдараў па загадзя выяўленых аб’ектах праціўніка ці ж па аб’ектах, цэлеўказанне па якіх паступае падчас патрулявання (знаходжання ў паветры); забеспячэнне абароны сваіх базаў і важных аб’ектаў.

У цяперашні час на ўзбраенні Камандавання спецыяльных аперацый ВПС ЗША знаходзяцца: 8 самалётаў AC-130H ( — 'прывід') — c 1972 года, кошт аднаго $132,4 млн. 13 самалётаў AC-130U ( — 'жудасны, жудасны') — з 1995 года, кошт аднаго $190 млн.

Мадыфікацыя AC-130A Spectre Створаны на базе C-130A. усяго ў гэты варыянт мадэрнізавана 19 самалётаў. Канчаткова спісаны ў 1995 годзе. Узбраенне 4х7,62-мм М-134 Minigun, 4х20-мм M61 Vulcan. AC-130E Spectre Створаны на базе C-130E. усяго мадэрнізавана 11 самалётаў. Узбраенне 2х20-мм M61 Vulcan, 1х40-мм L60, 1х105-мм гаўбіца М102. AC-130H Spectre Мадэрнізаваны варыянт AC-130E. Узбраенне 1Х20-мм M61 Vulcan, 1х40-мм L60, 1х105-мм гаўбіца М102. AC-130U Spooky Створаны на базе C-130H. ўзбраенне 1х 25-мм GAU-12/U, 1х40-мм L60, 1х105-мм гаўбіца М102. AC-130J Ghostrider Створаны на базе MC-130J. ўзбраенне: 30-мм і 105-мм артылерыя, магчыма выкарыстанне разумных боепрыпасаў (GBU-39, AGM-114, AGM-176) AC-130W Stinger II Узбраенне 1х30-мм GAU-23/A, 1х105-мм гаўбіца М102.

Узбраенне і абсталяванне Самалёт мае ўнікальную кампаноўку — усё стралкова-артылерыйскае ўзбраенне знаходзіцца па левым борце грузавой кабіны (па палёце) перпендыкулярна будаўнічай восі самалёта, адпаведна для яго прымянення па наземных мэтам самалёт пастаянна выконвае левы віраж вакол раёна мэты (становіцца ў левы круг). Адсек ўзбраення аддзелены ад астатняй прасторы кабіны супрацьдымнай запавесай, набойцы працуюць у масках.

Усё ўсталяванае на борце АС-130 ўзбраенне кіруецца з дапамогай камп’ютэрызаванай пошукава-прыцэльнай сістэмы, у склад якой уваходзяць радар, тэлевізійны і цеплавізійны прыцэл. Гэта забяспечвае магчымасць эфектыўнага прымянення агнявых сродкаў самалёта кругласутачна, у любых умовах надвор’я.

На мадыфікацыі AC-130U, акрамя таго, усталяваны радыёлакатар з сінтэзаванай апертурай, які выкарыстоўваецца для выяўлення мэтаў на вялікай далёкасці. Сістэма кіравання агнём АС-130U дазваляе, у адрозненне ад мадыфікацыі АС-130h, адначасова наносіць ўдары па двух мэтах. Да таго ж AC-130U бярэ на борт у два разы большы боезапас, чым AC-130H.

У складзе навігацыйнага комплексу самалёта маецца інерцыяльная сістэма навігацыі, спалучаная з прымачом сыгналаў спадарожнікавай навігацыйнай сістэмы.

Баявое прымяненне Упершыню канцэпцыя «лятучай артылерыйскай батарэі» была ўжытая падчас В’етнамскай вайны. АС-130, узброеныя артылерыяй, з вялікім поспехам ўжываліся для абстрэлу транспартных Калон Вьетконга на т. зв. «сцежцы Хо Шы Міна», знішчыўшы больш за 10 000 грузавікоў. Ужываўся падчас Вайны ў Заліве з Іракам (1991) Ужываўся ў ваеннай аперацыі сіламі ЗША супраць тэрарыстаў ІДІЛ (2015—2019). Удзельнічалі ў тым ліку ў рэзанансным баі пад Хашамом у Сірыі. Быў задзейнічаны ў жніўні 2021 года супраць афганскіх талібаў.

Страты За 5 гадоў прымянення ў В’етнаме (з верасня 1967 года па снежань 1972 года) было страчана 6 самалётаў. Самалёт, страчаны ў Кувейце ў 1991 годзе, лічыцца самай буйной баявой стратай за час аперацыі «Бура ў пустыні», рэакцыяй на якую стала пазбяганне дзённых місій і скарачэнне паветранага прыкрыцця наземных войскаў. Паводле выдання «» за апошнія 30 гадоў (на люты 2021 года) ні адзін AC-130 не быў збіты ў баі.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Самалёты В’етнамскай вайны Катэгорыя:Самалёты Lockheed Катэгорыя:Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле Катэгорыя:Ганшып Катэгорыя:Паветраныя судны паводле алфавіта