Указ гарачы палком Расійскім… — беларускія сатырычныя вершы антырасійскага напрамку. Час стварэння 1760-я гады. Побач запісаны вершы «Праект вяліка-страшнаму войску Расійскаму…» таго ж аўтара.
Аўтар быў шляхцічам, скарэй за ўсё, з Віцебшчыны. У яго мове відаць асаблівасці гаворак паўночнай Беларусі. Гэта лексемы ПАЯЦЬ ‘узяць’, БЛЕХ ‘роўная мясціна’. Але яго мова — наддыялектная.
Патрыятычныя творы спароджаны падзеямі самага канца вайны 1756—1763 гадоў. Гэта пародыя на маскоўскія ваяцкія песні. Парадыйны элемент — у стылізаванні маўлення маскоўцаў, ужыванні абсцэннай лексікі.
Рукапіс захоўваецца ў Вільні, у бібліятэцы Урублеўскіх. У ім змешчаны і творы на польскай мове. У 1970-я яго адкрыў Адам Мальдзіс і паведаміў пра гэта, але апублікаваць дзве беларускія сатыры праз цэнзуру не змог. Упершыню поўнасцю яны надрукаваны ў 2016 годзе.
Тэкст Ukaz Goraczy Połkom Rossyiskim z Prus do Moskwy woroczajuczymsia czerez Kuryera Wsiey armii objawlaiem
Stupay armia z Prus u swoju storonu Znaydieszli połne w Moskwie usiakoho humoru, Tepier warchoł wieliki w Pieterburgu stał się Pieter Car Fiedorowicz na tronu usrał się Dumna Boiaryna Skoro to zwiedyła Wtotczas Chwiedorowicza procz z tronu zbrosyła. Połnosz Sudar gownie bolsze carstwowaty Nie budiesz Ruskoy wiery w Lutry woroczaty, Żonu Katrynu na gosudarstwo pryniały Chwiedorowicza u syłku w Połony posłały, Zdiorli z Chwiedorowicza Sztofan odnym duchom Pod czetwiertym uzeтут: U [ Ў ] Moskwa zostajet fartuchem
Літаратура Мартысюк, В. (2016). Дзве вершаваныя сатыры з ХVІІІ стагоддзя. Acta Albaruthenica, 16, 307–309.
Катэгорыя:Ананімныя творы Катэгорыя:Літаратурныя творы Катэгорыя:Сатырычныя творы Катэгорыя:Вершы Катэгорыя:Творы XVIII стагоддзя Катэгорыя:Беларуская літаратура XVIII стагоддзя Катэгорыя:Літаратурныя творы на старабеларускай мове Катэгорыя:Літаратурныя творы на беларускай мове