Сонечны — колішні пасёлак у Давыдаўскім сельсавеце Гомельскага раёна Гомельскай вобласціСолнечный // Гомель : Энцикл. справ. / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. — Минск: БелСЭ, 1990. — С. 424.. У межах Гомеля — з 1968 г. Адміністрацыйна мясцовасць прыналежыць да Савецкага раёна (вуліца Карбышава і сумежная частка праспекта Кастрычніка)Гомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 25..
Да 1965 г. называўся Пасёлкам Гомельскай РТС (г.зн. рамонтна-трактарнай станцыі)Солнечный // Рогалев, А. Ф. Топонимический словарь Гомеля и Гомельского района [Текст] / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2012. — С. 223.. Нададзеная потым назва мела абстрактна-сімвалічнае значэнне «радасны, шчаслівы», што адпавядала ўзорам тапанімічнай практыкі савецкага часу.
29 красавіка 1968 г. пасёлак увайшоў у межы ГомеляУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб уключэнні ў мяжу горада Гомеля пасёлка Сонечны і вёскі Падгорная Давыдаўскага сельсавета Гомельскага раёна ад 29 красавіка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 13 (1207).. На момант уваходжання складаўся з 91 двара, дзе пражывалі 486 чалавек. У канцы 1980-х — пачатку 1990-х гадоў найменне «Сонечны» перанесена на комплекс мікрараёнаў №50, 51, 52 пры адрэзку Рэчыцкай шашы на яе выхадзе за мяжу ГомеляРогалев, А. Ф. Гомель. Страницы истории, формирование улиц, местные тайны и загадки / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2014. — С. 178..
Катэгорыя:Гістарычныя раёны Гомеля