Огрэ () — рака ў Латвіі, працякае праз Цэсіскі, Маданскі і Огрскі краі. Даўжыня ракі — 188 км, плошча басейна — 1730 км². Сярэдні расход вады — 17,9 м³/с. Вышыня вытоку — 222 м над узроўнем мора. Выцякае з маленькага возера Сівеніньш на Відзэмскім узвышшы, моцна выгінаючыся цячэ на захад і ўпадае ў Даўгаву. У вусці ракі знаходзіцца аднайменны горад Огрэ. Найбольш буйныя прытокі — Лічупэ, Лобэ, Авіекстэ.

Катэгорыя:Рэкі Латвіі Катэгорыя:Прытокі Заходняй Дзвіны