Андрэй Іванавіч Сяржанін (1899—1975) — савецкі хірург.
Біяграфія Нарадзіўся 9 верасня (28 жніўня) 1899 года у мястэчку Любань (сёння Мінская вобласць, Беларусь) у сялянскай сям’і. Беларус. Скончыў медыцынскі факультэт БДУ (1927). Ардынатар клінікі пры кафедры тапаграфічнай, анатамічнай і аперацыйнай хірургіі ММІ (1930—1932). Асістэнт яго хірургічнай клінікі (1932—1936). Асістэнт, дацэнт кафедры агульнай хірургіі ВДМІ імя М. Н. Бурдэнкі (1937—1941). Член ВКП (б). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ваенны ўрач. Дацэнт хірургічнай клінікі (1945—1947), загадчык кафедры дзіцячай хірургіі (1947—1950), загадчык кафедры факультэцкай хірургіі (1950—1974) ВДМІ імя М. Н. Бурдэнкі. Адначасова галоўны хірург Варонежа. Доктар медыцынскіх навук (1947). Прафесар (1948)
Памёр 13 красавіка 1975 года. Пахаваны ў Варонежы на Камінтэрнаўскіх могілках.
Навуковыя працы Аўтар больш за 70 навуковых прац, прысвечаных хірургічнаму лячэнню органаў брушной поласці, пытанням траўматалогіі і ўралогіі, у тым ліку кнігі: «Лячэнне агнястрэльных раненняў суставаў у франтавым раёне» (Мінск, 1947) і іншыя.
Узнагароды і прэміі
заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1970) ордэн Леніна два ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі (6.3.1943) медаль
Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Хірургі СССР Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Дактары медыцынскіх навук Катэгорыя:Хірургі Расіі