Kotlin (котлін) — кросплатформавая мова праграмавання агульнага прызначэння са статычнай тыпізацыяй і вывадам тыпаў. Kotlin выкарыстоўвае JVM для кампіляцыі і з’яўляецца цалкам сумяшчальнай з кодам Java. Таксама Kotlin можна скампіляваць у JavaScript для фронтэнд праграм або ў машынны код іншых платформ з выкарыстаннем LLVM.
Назва мовы паходзіць ад вострава Котлін у Фінскім заліве. Каманда распрацоўшчыкаў вырашыла назваць яго ў гонар вострава, гэтак жа як Java была названа ў гонар інданезійскага вострава Ява (аднак Java была названа ў гонар кавы, а не ў гонар вострава).
Распрацоўка Kotlin пачалася ў 2010 годзе. Кампанія JetBrains прадставіла Kotlin у ліпені 2011 года. Аўтары мовы ставілі сваёй мэтай стварыць мову, якая была б больш лаканічнай і тыпабяспечнай, чым Java, і прасцейшай, чым Scala. Кіраўнік JetBrains Дзмітрый Жэмераў паведамляў, што большасць моў не мела тых функцый, якія яны шукалі, за выключэннем Scala, аднак павольны час кампіляцыі Scala таксама быў недахопам.
У лютым 2012 года JetBrains зрабіла Kotlin свабоднай пад ліцэнзіяй Apache 2.0.
Версія Kotlin 1.0 была выпушчана 15 лютага 2016 года. Яна лічыцца першым афіцыйна стабільным выпускам, і JetBrains абавязаўся забяспечыць доўгатэрміновую зваротную сумяшчальнасць, пачынаючы з гэтай версіі.
На канферэнцыі Google I/O 2017 Google анансавала падтрымку Kotlin на Android. 7 мая 2019 года Google абвясціў, што мова праграмавання Kotlin цяпер з’яўляецца пажаданай мовай для распрацоўкі дадаткаў для Android.
Многія вядомыя кампаніі выкарыстоўваюць Kotlin, сярод іх Google, Amazon, Shazam, Pinterest, Netflix, Uber, Coursera, Pivotal, Allegro, OLX.
Прыклад
Прыклад напісання праграмы Hello world: fun main() { val scope = "world" println("Hello, $scope!") }
Гл. таксама Праграмная платформа Java Scala
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Свабоднае праграмнае забеспячэнне Катэгорыя:Мовы праграмавання высокага ўзроўню