Званіца — асобнае вежападобнае збудаванне або частка храма ў сакральнай архітэктуры, на якой месціліся званы.

На Беларусі званіцы вядомы з XI ст. Дадаткова выкарытоўваліся як гаспадарчыя памяшканні, брамы, дазорныя ці абарончыя вежы. Званіцы звычайна ставілі перад храмам, на вуглу агароджы або над брамай.

Драўляныя званіцы

180пкс|міні|Драўляная званіца. Строчыцы, 2008 г. Першым вядомым адлюстраваннем драўлянай званіцы на Беларусі з’яўляецца гравюра Браўна 1572 года. Збудаванні гэтага тыпу былі вельмі распаўсюджаны на Беларусі. З XVI ст. сталі вядомыя і галоўныя віды званіцаў: слупавыя, каркасныя, зрубна-каркасныя або змешаныя.

Па вонкавым вырашэнні на: вежавыя, адкрытыя (слупавыя).

Найбольш пашыранымі на Беларусі былі квадратныя ў плане двухярусныя званіцы.

Мураваныя званіцы Мураваныя званіцы звычайна былі яруснымі або аркаднымі.

Літаратура

Лазука Б. А. Слоўнік тэрмінаў: Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. — Мінск: Беларусь, 2001. — 158 с., іл. — ISBN 985-01-0124-5. Сергачоў С. А. Драўляныя званіцы // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1981. — № 4. Якімовіч Ю. А. Драўлянае дойлідства беларускага Палесся XVII—XIX стст. — Мінск: Навука і тэхніка, 1978. — 152 с., іл.

Спасылкі

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні