Сэр Роджэр Аляксандр Дзікінс (; нар. , Торкі, Англія) — англійскі кінааператар. Двухразовы лаўрэат прэміі «Оскар» за найлепшую аператарскую працу ў фільмах «Бягун па лязе 2049» і «1917» (таксама трынаццаціразовы намінант на гэтую прэмію) і пяціразовы ўладальнік прэміі BAFTA за аператарскую працу ў фільмах «Чалавек, якога не было», «Старым тут не месца», «Жалезная хватка», «Бягун па лязе 2049» і «1917».
Член Брытанскага і Амерыканскага таварыства кінааператараў. Адзін з самых паважаных аператараў у Галівудзе. Вядомы па шматгадовым супрацоўніцтве з братамі Коэн, а таксама па фільмах «1984», «Сід і Нэнсі», «Уцёкі з Шаўшэнка», «Гульні розуму», «Вёска», «Як баязлівы Роберт Форд забіў Джэсі Джэймса», «Сумнеў», «007: Каардынаты „Скайфол“» і «Забойца».
Фільмаграфія 1993 — «Патаемны сад» 1994 — «Уцёкі з Шаўшэнка» 1996 — «Фарга» 2001 — «Гульні розуму» 2004 — «Вёска» 2007 — «Старым тут не месца» 2008 — «Чытальнік» 2010 — «Як прыручыць дракона» 2011 — «Ранга» 2014 — «Як прыручыць дракона 2» 2017 — «Бягун па лязе 2049» 2019 — «1917» 2019 — «Як прыручыць дракона: Утоены свет»
Крыніцы