Казахскі нацыянальны тэатр оперы і балета імя Абая (у 1934—2021 гадах — Казахскі дзяржаўны ордэна Леніна акадэмічны тэатр оперы і балета імя Абая Міністэрства культуры Казахскай ССР) — тэатр оперы і балета ў горадзе Алматы, адзін з вядучых оперных тэатраў Казахстана.
Гісторыя
1930 — 1950-я У 1933 годзе ў горадзе Алматы была створана музычная студыя, якая складалася з пяцідзесяці акцёраў, дваццаці музыкаў сімфанічнага і дванаццаці чалавек нацыянальных аркестраў. У 1934 годзе яе пераўтварылі ў музычны тэатр. Каля вытокаў новага тэатра стаялі работнікі Казахскага тэатра драмы (цяпер Казахскі дзяржаўны акадэмічны тэатр драмы імя М. А. Аўэзава)Казахский театр драмы // Казахстан. Национальная энциклопедия. — Алматы: Қазақ энциклопедиясы, 2005. — Т. III. — ISBN 9965-9746-4-0. (CC BY-SA 3.0).
13 студзеня 1934 года пад эгідай музычнай студыі адбылося першае публічнае выкананне музычнай камедыі «Айман Шолпан» на лібрэта Мухтара Аўэзава. У склад твора ўвайшлі народныя песні і кюі, апрацаваныя Іванам Коцыкам. Гэта падзея лічыцца днём нараджэння Казахскага музычнага тэатра.
Яўген Брусілоўскі стаў першым кампазітарам тэатра, які паклаў пачатак нацыянальнаму опернаму мастацтву Казахстана. Брусілоўскі стварыў оперы «» (1934), «Жалбыр» (1935), «Ер Таргын».
З 1937 года тэатр называецца Казахскім тэатрам оперы і балета. Дзякуючы абмену вопытам з артыстамі была арганізавана балетная трупа, якая ажыццявіла першыя пастаноўкі: «Капелія» Леа Дэліба (1937, балетмайстар Ю. П. Кавалёў), «Лебядзінае возера» П. І. Чайкоўскага, балетмайстар Л. А. Жукаў).Казахский балет // Казахстан. Национальная энциклопедия. — Алматы: Қазақ энциклопедиясы, 2005. — Т. III. — ISBN 9965-9746-4-0. (CC BY-SA 3.0) У 1938 годзе таксама быў пастаўлены першы казахскі балет «Калкаман і Мамыр» .
У 1941 годзе адбылося афіцыйнае адкрыццё новага будынка тэатра, якому ў 1945 годзе было прысвоена імя казахскага паэта, кампазітара і філосафа Абая Кунанбаева.
У ваенныя і пасляваенныя гады значную долю сярод пастановак тэатра складаў нацыянальны рэпертуар. Знакавымі пастаноўкамі таго перыяду сталі оперы «» Ахмета Жубанава і (1944), «» Мукана Тулебаева (1946; 2-я рэд. — 1957), «Дударай» Я. Брусілоўскага (1953), а таксама ўйгурская опера «Назугум» Куддуса Кужам’ярава.
У пачатку 1950-х гадоў у тэатры працаваў вядомы савецкі балетмайстар , які паставіў такія балеты, як «Чырвоны мак» Р. Гліэра, «Камбар і Назым» В. Веліканава. У сярэдзіне 1950-х гадоў балетмайстар ажыццявіў пастаноўку балетаў «» Міхаіла Чулакі (1952), «Бераг шчасця» (1953), «» Р. Гліэра (1955), «» . У той жа час у тэатр прыйшоў , які стаў не толькі танцорам, але і пастаноўшчыкам шэрагу балетаў: «Шапэніяна» Міхаіла Фокіна на музыку Ф. Шапэна, «Балеро» М. Равеля, «Франчэска да Рыміні» П. І. Чайкоўскага, «Легенда пра белую птушку» Газізы Жубанавай (сумесна з Д. Абіравым) і інш.
Народны артыст Казахскай ССР Газіз Дугашаў тройчы быў галоўным дырыжорам тэатра (1950—1951, 1956—1958 і 1969—1971), а ў прамежках працаваў у Маскве (Вялікі тэатр), Кіеве (Украінскі оперны тэатр) і Мінску (Беларускі оперны тэатр).
У 1959 годзе тэатр узнагароджаны ордэнам Леніна.
1960 — 2000-я Галоўныя нацыянальныя пастаноўкі тэатра перыяду 1960-х гадоў — оперы «Камар-сулу» (1963, 2-я рэд. — 1982) Еркегалі Рахмадыева і «Айсулу» (1964, 2-я рэд. — 1973), балеты «Легенда» і «Хірасіма» Г. Жубанавай (абодва 1966). У 1969 годзе на сцэне тэатра быў пастаўлены першы уйгурскі балет «Чын-Тамур» на музыку К. Кужам’ярава.
У 1970-я гады вядомы дырыжор і пастаноўшчык, заслужаны дзеяч мастацтваў Казахскай ССР паставіў на сцэне тэатра імя Абая 15 опер і балетаў. Іншыя вядомыя пастаноўкі гэтага перыяду — оперы «Алпамыс» (1973) Е. Рахмадыева, «Энлік і Кебек» (1975) Г. Жубанавай, балеты «» Арама Хачатурана (балетмайстар З. Райбаеў), «Руская казка» М .Чулакі, «Аксак-кулан» (балетмайстар ), «Алія» Мансура Сагатава (балетмайстар Жанат Байдаралін).
У 1980-я — 1990-я гады ў рэпертуары тэатра з’явіліся авангардныя балеты «Фрэскі» (балетмайстар З. Райбаеў), «Брат мой, Маўглі» А. Серкебаева, «Дама з камеліямі» на аснове музыкі з оперы «Травіята» Джузэпэ Вердзі, «Развітанне з Пецярбургам» на музыку Іагана Штрауса (балетмайстар М. Тлеубаеў). Іншыя новыя пастаноўкі балетаў 1990-х гадоў — «Мадам Батэрфляй» на музыку Г. Жубанавай (1996, балетмайстры Асамі Макі і Кіёза Meтанi, Японія), «Каракоз» (1991, балетмайстар ). У стылі мадэрн-балета і неакласіцызму вытрыманы пастаноўкі сясцёр Габасавых, «Космас душы» Альфрэда Шнітке і «Тэатр Масак» Франсіса Пуленка ў пастаноўцы Г. Туткібаевай.
З чэрвеня 1995 па 13 снежня 2000 года ў тэатры была ажыццёўлена генеральная рэканструкцыя, якая захавала асноўны архітэктурны стыль — ампір, які спалучаецца з італьянскім класіцызмам і традыцыйнымі элементамі нацыянальнай формы ў архітэктуры Казахстана.
19 снежня 2020 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан тэатру прысвоены статус «Нацыянальны».
Будынак тэатра
Будаўніцтва будынка пачалося ў 1936 годзе і было завершана ў 1941 годзе (архітэктары М. Круглоў, М. Прастакоў, , В. Бычкоў, П. Паліванаў, мастакі В. Крошын, , кансультант — акадэмік архітэктуры А. Шчусеў). Першы спектакль у новым будынку адбыўся 7 лістапада 1941 года.
Будынак вытрыманы ў стылі сталінскі ампір у спалучэнні з італьянскім класіцызмам і нацыянальнымі казахскімі элементамі. Пасля неаднаразовых перапрацовак праекта (1933—1941) у рэалізаваным варыянце насычаны арнаментаванымі формамі фасады будынка, які аб’ёмна-планіровачна і кампазіцыйна-пластычна нагадвае Александрынскі тэатр у Санкт-Пецярбургу (1816—1832 гг., архітэктар К. Росі).
У 1971 годзе ў заходнім скверы тэатра быў устаноўлены бюст Джамбулу Джабаеву. Скульптар — народны мастак Казахстана , архітэктар . У скульптары — выява акына ў момант творчасці.Жамбылу памятник-бюст // Казахстан. Национальная энциклопедия. — Алматы: Қазақ энциклопедиясы, 2005. — Т. II. — ISBN 9965-9746-3-2. (CC BY-SA 3.0)
У прылеглых да тэатра скверах таксама размяшчаюцца бюст Мухтара Аўэзава і фантаны.
Вядомыя выканаўцы оперы
Курманбек Джандарбекаў (1933—1944) Куляш Байсеітава (1933—1957) Гарыфула Курмангаліеў (1934—1966) Жамал Амарава (1934—1937) Рышат Абдулін (1939—1985) Байгалі Дасымжанаў (1941—1964) Шабал Бейсекава (1941—1966) Каўкен Кенжэтаеў (1946—1966) Роза Багланава (1947—1949) Ермек Серкебаеў (1947—2006) Роза Джаманава (1953—1977) Бібігуль Тулегенава (1954—1956), (1971—1982) Алібек Днішаў (1978—1997) Нуржамал Усенбаева (1984—1997) Майра Мухамед-кызы (1996—2002)
Вядомыя артысты балета
Шара Жыенкулава (1934—1940) Аляксандр Селязнёў (1937—1945) Інеса Манская (1945—1965) Булат Аюханаў (1957—1959) Людміла Рудакова (1965—1980) Рамазан Бапаў (1966—1988) Раўшан Байсеітава (1966—1986) Ларыса Сычова (1974—1978) Майра Кадырава (1976—1997) Гульжан Туткібаева (1982—2002) Сауле Рахмедава (1987—1989, 2009—2019) Куралай Саркытбаева (1993—2006) Лейла Альпіева (1995—1996) і (2000—2009) Сержан Каукаў (1998—1999) Досжан Табылды (2003—2005) Фархад Бурыеў (2005—2017) Гульвіра Курбанава (2004—ц.ч.)
Катэгорыя:Тэатры Казахстана Катэгорыя:Алматы Катэгорыя:Сталінская архітэктура Катэгорыя:Акадэмічныя тэатры оперы і балета Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Абая Кунанбаева