Юстус ван Гент, або Ёс ван Гент, Ёс ван Васенхавэ (Joos van Wassenhove) — нідэрландскі мастак, які працаваў у другой палове XV стагоддзя.
Біяграфія Нарадзіўся ў раёне Антверпена. Вучыўся ў Генце, працаваў там жа з Хуга ван дэр Гусам. Узгадваецца ў дакументах з 1460 па 1475 гг. У творчасці гэтага мастака спалучыліся традыцыі нідэрландскага і італьянскага жывапісу. Галоўная праца ван Гента, выкананая ім да пераезду ў Італію ў 1471 годзе — «Трыпціх Укрыжавання» ў Саборы святога Бавона (Гент).
Юстус ван Гент быў запрошаны герцагам урбінскім Федэрыга да Монтэфельтра для работ па ўпрыгожванню Палацца Дукале. Разам з Педра Беругетэ піша цыкл партрэтаў «Знакамітыя людзі» для студыёла герцага Урбінскага.