Беларускі прафсаюз работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў — беларускі прафесійны саюз, член Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, аб’ядноўвае работнікаў у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Прафсаюз быў створаны на аснове прафсаюза рабочых мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў БССР і сучасную назву набыў у верасні 1995 года. Сваю незалежнасць ад савецкай прафсаюзнай сістэмы прафсаюз атрымаў у 1991 годзеБелорусский профсоюз работников МПиКБП, УНП 100626680.

У час міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі ў 2021 годзе, Беларускі прафсаюз работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў перадаваў гуманітарную дапамогу мігрантам, якія знаходзіліся на беларуска-польскай мяжы.

Катэгорыя:Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Катэгорыя:1991 год у Беларусі