Агюст Эрбен (; , К’еві, кантон Кодры, Францыя — , Парыж) — французскі мастак, адзін з галоўных прадстаўнікоў геаметрычнага абстракцыянізму ў еўрапейскім мастацтве.

Жыццё і творчасць Нарадзіўся ў сям’і мастака. Вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Лілі.

Мастацкія працы Эрбена дэманструюць шматлікія змены розных стыляў жывапісу. За яго першымі карцінамі ў стылі твораў Ван Гога ідуць палотны, напісаныя пад відавочным фавісцкім і кубічна-фігуратыўным уплывам.

Пачынаючы з 1913 года Агюст Эрбен стварае маляўнічыя, сакавітыя фігуратыўныя карціны; затым, у 1917—1921 гадах пераходзіць да абстрактна-геаметрычнага жывапісу, скульптуры і фрэсак. Пасля наступнага фігуратыўнага перыяду творчасці мастак выбірае ўжо канчаткова абстрактны жывапіс. Працы Агюста Эрбена аказалі прыкметны ўплыў на творчасць Віктора Вазарэлі і Оп-арт увогуле.

Зноскі

Катэгорыя:Мастакі Францыі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-абстракцыяністы