Кано Эйтоку (яп. 狩野 永徳 Кано: Эйтоку, , Кіёта — ) — японскі мастак.

Жыццё і творчасць Кано Эйтоку з’яўляецца адным з найбуйнейшых японскіх мастакоў, заснавальнікам школы Кано ў японскім жывапісе ў перыяд Адзуці-Мамаяма. Працы Эйтоку адрозніваюцца элегантнасцю і ўнікальныя па майстэрстве выканання. Многія яго карціны ўключаны ў спіс Нацыянальных скарбаў Японіі.

Дзед майстра, Кано Матанобу, быў прыдворным мастаком сёгунаў Асікага. Пад яго кіраўніцтвам Эйтоку пачаў яшчэ ў дзяцінстве маляваць і развіваць далей, выкарыстоўваючы таксама дасягненні кітайскага жывапісу.

Кано Эйтоку працаваў па заказах палкаводцаў Оды Набунагі і Таётомі Хідэёсі. Размаляваныя ім вялікія парасоны, рассоўныя шырмы, насценны і столевы жывапіс упрыгожвалі замак Адзуці, які належаў Набунагу, і палацы Хідэёсі ў Кіёта і Осакі. На жаль, многія работы мастака былі пашкоджаны і нават загінулі падчас хваляванняў у Японіі ў Перыяд Сэнгоку.

Сучаснікам і супернікам Кано Эйтоку быў іншы вялікі японскі мастак Хасэгава Тохаку.

Катэгорыя:Мастакі Японіі