Карл Шух (, ,  — , ) — аўстрыйскі жывапісец. Яго творчасць спалучае элементы імпрэсіянізму і рэалізму. Яго раннія пейзажы напісаны ў гераічным стылі позніх рамантыкаў («Пейзаж з мастом-руінай», 1870, Галерэя зямлі Ніжняя Саксонія), аднак пазней ён зблізіўся з мастакамі гуртка Вільгельма Лейбля. Разам з Карлам Хагемейтэрам пісаў пейзажы і ваколіцы Зальцбурга і ў Брандэнбургу. Жыў у Венецыі ў 1876—1894 гадах, ствараў рамантычныя пейзажы, у 1882 годзе пераехаў у Парыж, дзе на яго творчасць паўплывалі Клод Манэ і Гюстаў Курбэ.