«Апошняе жаданне» () — зборнік навел пісьменніка Анджэя Сапкоўскага ў жанры фэнтэзі, аб’яднаных агульным галоўным персанажам — ведзьмаром Геральтам з Рывіі. Першы твор з цыкла «Вядзьмар» як па храналогіі, так і па часе напісання.

Беларускія пераклады Кнігу «Апошняе жаданне» на беларускую мову пераклала Кацярына Маціеўская. Пераклад выйшаў у 2019 годзе ў выдавецтве «Янушкевіч». Сапкоўскі, А. Вядзьмар. Апошняе жаданне / Анджэй Сапкоўскі; пер. з пол. К. С. Маціеўскай. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2019. — 344 с. : іл. ISBN 978-985-7210-26-8.