Хаце́таўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Гарбавічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Антонаўскі сельсавет у складзе Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — хутар Антонаўка. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Хацетава. 5 жніўня 1929 года сельсавет перайменаваны ў Хацетаўскі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года сельсавет у Лупалаўскім раёне БССР. З 2 сакавіка 1931 года ў складзе Чавускага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. Пасля вайны цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Гарбавічы. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Гарбавіцкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с..

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Чавускага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Лупалаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе