Ханс Эварт (нідэрл. Hans Eworth, Hans Ewouts; каля 1520,  — , ) — нідэрландскі мастак.

Біяграфія Нарадзіўся каля 1520 года ў Антверпене, дзе ў 1540 годзе ўступіў у мясцовую гільдыю св. Лукі. У перыяд паміж 1545 і 1549 гадамі Эварт перабраўся ў Англію, якую не пакідаў да канца дзён. На працягу шэрагу гадоў мастак працаваў пры каралеўскім двары Цюдараў, стаўшы адным з найзначнейшых партрэтыстаў свайго часу. Ён стварыў партрэты караля Эдуарда VI, каралевы Марыі I, каралевы Лізаветы I і іх прыдворных; гэтыя працы напісаныя ў перайманне манеры Ганса Гальбейна-малодшага. Эварт таксама пісаў алегорыі, у якіх прыкметна ўплыў Яна ван Скорэла і еўрапейскіх маньерыстаў. Самым яркім і незвычайным палатном мастака з’яўляецца «Алегарычны партрэт сэра Джона Латрэла» (1550), які паказвае яго цудоўнае выратаванне.

Праз некаторы час Эварту было адмоўлена ў каралеўскім заступніцтве, і ён на шмат гадоў пакінуў двор. Толькі ў канцы жыцця мастак ізноў вярнуўся на каралеўскую службу; у 1572 годзе, пасля смерці аднаго з прыдворных мастакоў, які адказваў за каралеўскія цырыманіялы і святы, Эварт быў запрошаны выканаць дэкарацыі і касцюмы для прадстаўлення ў гонар прыбыцця французскіх паслоў.

Памёр мастак у Лондане ў 1573 годзе.