Міхаіл Сідаравіч Пруднікаў (15 красавіка 1913, вёска Новапакроўка, Іжморскі раён, Кемераўская вобласць — 24 чэрвеня 1995) — удзельнік партызанскага руху на Беларусі. Герой Савецкага Саюза (1943), генерал-маёр (1970).
Біяграфія З 1931 у пагранічных войсках і ў войсках АДПУ, НКУС СССР. Член КПСС з 1937 года. З 1941 камандзір батальёна асобага прызначэння. З сакавіка 1942 камандзір спецыяльнага атрада, потым да мая 1943 — партызанскай брыгады «Няўлоўныя». З 1943 у войсках НКУС, КДБ. Скончыў Ваенна-юрыдычную акадэмію (1953). Член Саюза пісьменнікаў СССР. Аўтар шэрагу кніг, п'ес, мемуараў, кінасцэнарыяў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны