Уладзіслаў Жураўлёў (нар. , Кастанайская вобласць, Казахстан) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Іслач» і моладзевай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера Выхаванец клуба «Іслач», з 2019 года выступаў за клуб у юнацкім першынстве Беларусі, а з 2022 года стаў гуляць за дубль, тады ж пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 6 лістапада 2022 года, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з «Віцебскам» (3:1).
У снежні 2022 года падпісаў першы прафесійны кантракт з «Іслаччу». У чэрвені 2024 года падоўжыў пагадненне з клубам да канца 2026 года.
Міжнародная кар’ера 22 сакавіка 2024 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Еўропы 2025 супраць Грэцыі (1:0).
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2022 Д1 Іслач 2 0 2023 Д1 Іслач 15 1
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач