Уладзіслаў Сычоў (нар. , Слуцк) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Слуцк».
Клубная кар’ера З 2017 года займаўся ў сталічнай Акадэміі АБФФ на базе РДВАР, а летам 2019 года перайшоў у «Слуцк», дзе стаў гуляць за дубль, а неўзабаве пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. 21 жніўня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць мінскага «Дынама» (1:2), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме. У далейшым працягваў часам прыцягвацца да асноўнай каманды случан.
Сезон 2021 пачаў у арэндзе ў гомельскім «Лакаматыве», дзе замацаваўся ў аснове, гуляў пераважна ў стартавым складзе. Па заканчэнні сезона 2021 вярнуўся ў «Слуцк», у пачатку 2022 года трэніраваўся з клубам, а ў сакавіку 2022 года зноў быў арандаваны «Лакаматывам». У сезоне 2022 заставаўся іграком асновы гомельскай каманды, з лета стаў часцей выхадзіць на замену. У снежні 2022 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Лакаматыў».
У пачатку 2023 года пачаў рыхтавацца да новага сезона са «Слуцкам». У красавіку 2023 года падоўжыў кантракт са слуцкім клубам да канца 2024 года. У пачатку сезона 2023 часцей заставаўся на лаўцы запасных, з верасня замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне са «Слуцкам».
Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2018 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2019 года ў элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2019 (2) дубль Слуцк 17 3 2020 Д1 Слуцк 3 0 2021 Д2 Лакаматыў 30 4 2022 Д2 Лакаматыў 22 3 2023 Д1 Слуцк 12 3
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Гомель