Ду́жаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Дужаўка.

Утвораны 4 чэрвеня 1965 года ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці БССР у складзе 10 населеных пунктаў, вылучаных са складу Антонаўскага сельсавета: Вужжар, Дужаўка, Зарэчча, Конанаўка, Кузьмінічы, Палоева, Пароеўка, Раман-Віна, Скоклева і ЦёплаеРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).. 23 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Антонаўскага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области.

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў: вёскі Вужжар, Дужаўка, Зарэчча, Конанаўка, Кузьмінічы, Палоева, Пароеўка, Раман-Віна, Скоклева і Цёплае.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 654 чалавекі, з іх 92,7 % — беларусы, 4,9 % — рускія, 2,0 % — украінцы.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Чавускага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1965 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе