Маскоўскі аўтавакзал — былы аўтавакзал у Мінску. Знаходзіўся на перакрыжаванні пр. Незалежнасці і вул. Філімонава, ва ўсходняй частцы гораду. Дакладны адрас: вул. Філімонава, 63.
Аўтавакзал абслугоўваў міжнародныя, міжгарадскія і прыгарадныя маршруты Віцебскага і Маскоўскага напрамкаў і Нацыянальны аэрапорт «Мінск-2». Быў разлічаны на абслугоўванне 15 тысячаў пасажыраў у суткі. На тэрыторыі вакзала працавала дыспетчарская станцыя, разваротнае кальцо для аўтобусаў і тралейбусаў, зала чаканняў, кавярні, гандлёвыя кропкі.
Гісторыя Існуюць звесткі, што дэ-факта аўтавакзал «Маскоўскі» пачаў сваё існаванне з 1962 г. як філіял аўтавакзала «Цэнтральны»Автовокзал Московский// POEZDKA.DE. Але праект будаўніцтва замест невялікага павільёна комплексу будынкаў дарог і камунікацый быў распрацаваны толькі да 1990 г. З-за браку фінансавання будаўніцтва скончылася толькі ў 1999 годзе. Праект атрымаў тытул самага характэрнага постмадэрнісцкага аб’екту беларускай архітэктурыАвтовокзал Московский// POEZDKA.DE і гран-пры на рэспубліканскім конкурсе «Брэст-99».
Згодна парталу TOURIST.BY на момант эксплуатацыі вакзала яго структруру складалі: «касы, кавярня на 60 месцаў, адкрытыя міні-кавярні, гасцініца для вадзіцеляў, цырульня, гандлёвыя кропкі, залы чаканняАвтовокзал Московский в Минске//TOURIST.BY». Тая ж крыніца паведамляе, што за суткі вакзал мог абслугоўваць да 15 тыс. чал. а за гадзіну з вакзала адпраўляліся да 60 аўтобусаўАвтовокзал Московский в Минске//TOURIST.BY.
У 2014 годзе стала вядома пра рашэнне знесці Аўтавакзал, на месцы якога планавалася пабудаваць новы комплекс расійскай кампаніі «Газпрам», а на скрыжаванні вуліцы Філімонава і праспекта Незалежнасці — транспартную развязку. З красавіка таго года аўтобусы прыгарадных маршрутаў былі перанесены ў аўтобусна-тралейбуснае дэпо на вуліцы СлавінскагаДмитрий Исайчук АВТОВОКЗАЛ «МОСКОВСКИЙ» РАССТАЛСЯ С АВТОБУСАМИ ПРИГОРОДНЫХ МАРШРУТОВ //МИНСК НОВОСТИ, а таксама некалькі адкрытых пляцовак ля Нацыянальнай бібліятэкі і станцыі метро «Уручча». Летам 2014 г. пачаўся знос комплекса будынкаў і камунікацый Аўтавакзала. На былой тэрыторыі вакзала па цяперашні час будуецца комплекс «Газпрама». Развязка на скрыжаванні вул. Філімонава і пр. Незалежнасці была пабудавана ў канцы чэрвеня 2016 г.
Спасылкі
АВТОВОКЗАЛ МИНСК Аўтавакзал «Маскоўскі». Ламаць і будаваць // Минск старый и новый Аўтавакзал «Маскоўскі». Працяг гісторыі // Минск старый и новый Як маскоўскія разбураюць наш «Маскоўскі» // Новы час Аўтавакзал «Маскоўскі» ў Мінску зносяць для будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу // БелаПАН
Катэгорыя:Аўтастанцыі і аўтавакзалы Мінска Катэгорыя:Праспект Незалежнасці (Мінск) Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Мінска Катэгорыя:Зніклі ў 2014 годзе Катэгорыя:З’явіліся ў 1999 годзе Катэгорыя:1999 год у Мінску Катэгорыя:Аб’екты ў Мінску, названыя ў гонар Масквы Катэгорыя:Вуліца Філімонава (Мінск)