Сяргей Фёдаравіч Жылевіч (нар. , Пінск) — савецкі і беларускі мастак.

Біяграфія Нарадзіўся 18 ліпеня 1959 года ў Пінску.

Першая персанальная выстаўка адбылася ў Музеі Беларускага Палесся ў 1977 годзе, калі мастаку было 17 гадоўБоярская усадьба.

З 1980 па 1982 разам з мастаком Пагоцкім А. М. займаецца манументальнымі роспісамі і скульптурай у Мінску.

У 1981 годзе ён пасяляецца ў вёсцы Баяры і там ладзіць сваю майстэрню.

У 1992 годзе С. Ф. Жылевіч скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (цяпер Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт).

У 1990 годзе ўдзельнічаў у стварэнні групы АртФакт (разам з Я. КузняцовымEugeny Kuznetsov , В. СагановічамViktor Saganovich , ), у складзе якой выстаўляўся ў Беларусі і за межамі СССР.

Пачынаючы з 1990-х гадоў выставачная дзейнасць С. Ф. Жылевіча актывізавалася. Ён выстаўляўся ў СНД, Польшчы, Францыі, Германіі — Альтэне, Дрэздэне, Берліне, Магдэбургу, Іспаніі — Мадрыдзе і ЗША — Нью-Ёрку, Нью-Брансуік, Балтымары, Вашынгтоне, Гейтэрсбургу, Кліўлендзе, Сілвер-Спрынгу.

У 1988 годзе ён пачынае будаўніцтва саду скульптур, які сёння налічвае прыкладна 100 скульптур, выкананых у граніце, алюмініі, мармуры, бронзе і дрэве. Мастак выкарыстоўвае таксама і камбінаваныя матэрыялыГалерея художников, социальная сеть художников, онлайн галерея современных картин — Артхив.

Стыль мастака характарызуецца паэтычнасцю. Многія скульптуры суправаджаюцца вершамі С. Ф. Жылевіча.

У 2002 годзе ў вёсцы Баяры па яго праекце пабудавана і ім жа распісана царква.

4 скульптуры мастака двойчы ўдзельнічалі ў аўкцыёнах .

Яго працы экспанаваліся і знаходзяцца ў калекцыях у наступных музеях: Музеі сучаснай скульптуры Мінск, Літаратурным музеі Янкі Купалы (Мінск), гісторыі музеі музычнай і тэатральнай культуры (Мінск),  — у складзе калекцыі Нортана і Нэнсі Додж, музеі Маці (Пінск), музеі Беларускага Палесся (Пінск), у калекцыі П. Слуцкага і Н. Калер — самай вялікай калекцыі рускага мастацтва ў штаце Мэрыленд (ЗША), у прыватных калекцыях у Германіі, Польшчы, Францыі, ЗША, СНД, Іспаніі.

С. Ф. Жылевіч з’яўляецца прататыпам мастака ў рамане «Шэрая Зона».

С. Ф. Жылевіч — адзін з арганізатараў аб’яднання мастакоў АртФакт, член Shiva-club, уваходзіць у аб’яднанне мастакоў MAP, штат Мэрыленд (ЗША), і ў літсавет часопіса .

Узнагароды Дыплом «Чалавек года». Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт (2004). Спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пасведчанне аб узнагароджанні трэцяй прэміяй Жылевіча Сяргея Фёдаравіча, кіраўніка народнай студыі выяўленчага мастацтва «Натхненне», па выніках 2007/2008 навучальнага года.

Крыніцы

Літаратура В. Гришковец. Дом, полный света. «Беларуская думка», 2006 г. № 3. Т. Гринкевич. Боярская усадьба. «Советская Белоруссия», 29.01.2008 г. Е. Кононович. Мастер и Пилигрим. «Народная газета», 22.08.2009 г. Глеб Лабадзенка. Пад Пінскам жыве Беларускі Пікасо. «Звязда», 18.07.2009 г. В. Гришковец. Мира окружающего грань. «Заря», 21.07.2009 г. В. Ильенков. Являя сокровенное. «Пинский вестник», 24.07.2009 г. Людмила Квитинская. Полвека в вечности. «Полесская правда», 22.07.2009 г. И. Дзямід. «Скульптурная рэвалюцыя» на беразе Піны. «Культура», 13-19 верасня 2008 г. Ю. Чарнякевіч. У садзе Баярскім. «Культура», 6-12 снежня 2008 г. Г. Кручкова. Аскетычнасць і анімізм разам і упоруч. «Культура», 11-17 жніуня 2001. И. Шлосберг, М. Шлосберг. «Сергей Жилевич», КУП. ISBN 978-985-6515-27-2.

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя