Роберт Марвін (Бобі) Хал (; , Антарыа — ) — канадскі хакеіст, левы нападаючы.
Спартыўная кар’ера
Правёў больш за 20 сезонаў у НХЛ і СХА, выйграўшы Кубак Стэнлі ў складзе клуба «Чыкага Блэкхокс» у сезоне 1960/1961 і чэмпіён СХА ў сезонах 1975/1976 і 1977/1978 з клубам «Вініпег Джэтс». Удзельнік 12 матчаў усіх зорак НХЛ з 1960 па 1972 год, гулец зборнай Канады ў Суперсерыі 1974 года, уладальнік Кубка Канады 1976 года. Трохразовы ўладальнік Арт Рос Трофі (1960, 1962, 1966), двухразовы ўладальнік Харт Мемарыял Трофі (1965, 1966) і Гэры Дэвідсан Эворд (1973, 1975), уладальнік Лэдзі Бінг Трофі (1965) і Прыза Лестэра Патрыка (1969), член Залы хакейнай славы (1983) і Залы спартыўнай славы Канады (1988), афіцэр ордэна Канады (1978). Уключаны ў спісы 100 лепшых гульцоў НХЛ па версіі часопіса Hockey News (1998) і па версіі НХЛ (2017). Бацька Брэта Хала.
Катэгорыя:Хакеісты Канады