Сымон Фаміч Куніцкі (, Гарані, Мінскі раён, Мінская вобласць — ) — беларускі крытык, літаратуразнавец.

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і.

Вучыўся ў вясковай школе, на рабфаку ў Менску.

У 1931 годзе скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 1931—1936 гадах працаваў вучоным сакратаром Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР. Быў сябрам БелАПП.

26 лістапада 1936 года арыштаваны, асуджаны на 10 год зняволення. Рэабілітаваны 18 снежня 1954 года.

Памёр, верагодна, на Калыме 14 кастрычніка 1940 года.

Творчасць У друку выступіў упершыню з апавяданнямі ў 1928 годзе (газета «Чырвоная змена»).

З 1929 года пачаў выступаць як крытык. У калектыўных зборніках, у часопісах «Маладняк», «Полымя рэвалюцыі» і іншых перыядычных выданнях змяшчаў рэцэнзіі, нарысы і літаратурна-крытычныя артыкулы пра творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, А. Александровіча, С. Баранавых, В. Каваля, М. Лынькова, Б. Мікуліча, Я. Скрыгана, Х. Шынклера і інш.

Літаратура

Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Памерлі ў ГУЛАГу Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінскім раёне Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі Беларусі