Анатоль Пятровіч Кузьмічоў (, , Тульская вобласць, РСФСР — ) — беларускі празаік, драматург. Сябра СП СССР і БССР (1952).
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка.
У сувязі з набліжэннем фронту восенню 1941 года накіраваўся на ўсход, працаваў рабочым на базе загатзбожжа ў Пугачоўскім раёне Саратаўскай вобласці.
На пачатку 1942 года — літсупрацоўнік рэдакцыі чыгуначнай газеты «Углярка» (г. Узлавая). З мая 1942 года — у арміі. Удзельнічаў у баях як мінамётчык, служыў у карпусной газеце «В бой за Родину!». Ваяваў на Бранскім, Паўднёва-Заходнім і 3-м Украінскім франтах.
У 1947—1956 гадах працаваў у газеце Закаўказскай ваеннай акругі «Ленинское знамя», у 1957—1959 гадах — быў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Литературная Грузия».
У 1955 годзе скончыў два курсы завочнага аддзялення Літаратурнага інстытута ў Маскве.
З 1967 года жыў у Мінску.
Творчасць Друкавацца пачаў у 1940 года. Пісаў на рускай мове.
Аўтар п’ес «В нашем полку» (пастаўлена ў 1951), «Возвращение» (пастаўлена ў 1953), «Орлиный перевал» (пастаўлена ў 1958).
Выступаў і ў жанры прозы. Выйшлі ў Тбілісі, Маскве аповесці «По свежему следу» (1955), «Смена караулов» (1967), «Первые советские гвардейцы» (1971), раманы «Так наступает весна» (1958), «Юго-Запад» (1962, перавыдадзены ў Менску ў 1976), «Тревога» (1964), «Дети становятся взрослыми» (1965), «Одиннадцатый класс» (1967), «Год службы» (1979).
У Мінску выйшлі раманы «Поле боя» (1979), «Подпольная кличка — Янош» (1987), кнігі прозы «Час переклички» (дакументальная аповесць, 1981), «Ночная проверка» (аповесці, 1982), «Тревога» (раман, аповесці, 1983), «Запечатленные навек» (дакументальная аповесць, 1984).
Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі і медалямі.
Літаратура
Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Франтавыя карэспандэнты Вялікай Айчыннай вайны