Ма́рцін Ры́шард Васіле́ўскі (; нар. , Кракаў, Польшча) — польскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Польшчы (2002—2013).

Кар’ера Васілеўскі пачынаў сваю кар’еру ў польскіх клубах «Гутнік», «Шлёнск» і плоцкай «Вісле». У 2005 годзе перайшоў у «Аміку», а пасля зліцця гэтай каманды з «Лехам» стаў выступаць за гэты клуб. У студзені 2007 года ён перайшоў у бельгійскі «Андэрлехт».

З’яўляючыся абаронцам, Васілеўскі любіў падлучацца да нападаў і нямала для абаронцы забіваў, у асноўным пасля навесаў пры штрафных і кутніх.

30 жніўня 2009 года Васілеўскі атрымаў адкрыты пералом нагі ў матчы чэмпіянату Бельгіі супраць «Стандарда», сутыкнуўшыся ў барацьбе за мяч з паўабаронцам Акселем Вітселем. У Васілеўскага былі зафіксаваны пераломы вялікай і малой галёначнай косці. Вітсель быў імгненна выдалены з поля і дыскваліфікаваны на восем матчаўWitsel handed lengthy ban. Skysports.com. У наступны раз Васілеўскі змог выйсці на поле толькі 8 мая 2010 годаWasilewski grateful for Anderlecht return. uefa.com.

Станам на 14 верасня 2013 года Марцін, як паведамлялася, знаходзіўся на праглядзе ў англійскім клубе «Лестэр Сіці»Wasilewski on trial at Leicester City. EKSTRAKLASAreview.co.uk. 17 верасня Васілеўскі падпісаў кантракт з «лісамі» працягласцю на адзін годFoxes complete Wasilewski signing. www.LCFC.com.. Па выніках сезона 2013/14 дапамог клубу выйсці ў Прэм’ер-лігу, дзе рэгулярна гуляў у сезоне 2014/15. На наступны год амаль перастаў з’яўляцца на полі, быў іграком ратацыі, тым не меней стаў з клубам чэмпіёнам Англіі. Пакінуў клуб летам 2017 года.

У лістападзе 2017 года вярнуўся ў Польшчу, стаўшы іграком кракаўскай «Віслы». Гуляў там да лета 2020 года, калі завяршыў кар’еру.

Дасягненні «Андэрлехт»: Чэмпіён Бельгіі (4): 2007, 2010, 2012, 2013 Уладальнік Кубка Бельгіі: 2008 Уладальнік Суперкубка Бельгіі (2): 2007, 2010

«Лестэр Сіці»: Чэмпіён Англіі: 2016 Пераможца Чэмпіёншыпа: 2014

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Польшчы Катэгорыя:Ігракі зборнай Польшчы па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Гутнік Кракаў Катэгорыя:Ігракі ФК Шлёнск Уроцлаў Катэгорыя:Ігракі ФК Вісла Плоцк Катэгорыя:Ігракі ФК Аміка Уронкі Катэгорыя:Ігракі ФК Лех Познань Катэгорыя:Ігракі ФК Андэрлехт Катэгорыя:Ігракі ФК Лестэр Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Вісла Кракаў