Прэзідэнт Зімбабвэ (, ) — кіраўнік дзяржавы ў Рэспубліцы Зімбабвэ.
Першым прэзідэнтам пасля здабыцця незалежнасці стаў у красавіку 1980 года Канаан Банана, абраны парламентам краіны. У 1987 годзе прэм’ер-міністр Роберт Мугабэ дамогся ўнясення зменаў у канстытуцыю, па якіх раней намінальная пасада прэзідэнта стала валодаць поўнай выканаўчай уладай, а пасада прэм’ер-міністра была скасавана, пры гэтым сам Мугабэ стаў прэзідэнтам краіны. З 31 снежня 1987 года па 11 лютага 2009 года прэзідэнт быў таксама кіраўніком урада. Пасля палітычных перамоваў у 2008 і 2009 гадах пасада прэм’ер-міністра была адноўлена і існавала да ўнясення ў 2013 годзе змянаў у Канстытуцыю краіны. У лістападзе 2017 года нязменны лідар краіны Мугабэ быў адхілены ад пасады ваеннымі. Новым прэзідэнтам стаў Эмерсан Мнангагва, для гэтага адноўлены парламентам на пасадзе першага віцэ-прэзідэнта.
Прэзідэнт Зімбабвэ абіраецца тэрмінам на 5 гадоў.
Дыяграма знаходжання на пасадзе
Спіс прэзідэнтаў Зімбабвэ Палітычныя партыі
№ПрэзідэнтПачатак паўнамоцтваўКанец паўнамоцтваўПартыяВыбары1Канаан Садзінда Банана(1936—2003)18 красавіка 198031 снежня 1987ЗАНС1980Абраны парламентам, сфармаваным па выніках выбараў 1980 года.1986Абраны парламентам, сфармаваным па выніках выбараў 1985 года.2Роберт Габрыэль Мугабэ(1924—2019) 31 снежня 198721 лістапада 2017Пайшоў у адстаўку пасля ваеннага перавароту.ЗАНС-ПФАдзіная партыя Зімбабвійскі афрыканскі нацыянальны саюз — Патрыятычны фронт створана ў 1987 годзе шляхам аб’яднання Зімбабвійскага афрыканскага нацыянальнага саюзу з Саюзам афрыканскага народа Зімбабвэ.199019962002200820133Эмерсан Дамбудза Мнангагва(1942—)24 лістапада 2017Заняў пасаду па рашэнню парламента, што аднавіў яго паўнамоцтвы як першага віцэ-прэзідэнта.дзеючыЗАНС-ПФ2018
Намінальны прэзідэнт (2017) Пасля адстаўкі 21 лістапада 2017 года Роберта Габрыэля Мугабэ з пасады прэзідэнта, ва ўмовах адхілення 6 лістапада 2017 года ад пасады першага віцэ-прэзідэнта Эмерсана Дамбудзо Мнангагвы, прэзідэнтам краіны дэ-юрэ паводле Канстытуцыі стаў другі віцэ-прэзідэнт Рэпорт Фелекезела Мфока, аднак гэты палітык быў выключаны з кіруючай партыі Зімбабвійскі афрыканскі нацыянальны саюз — Патрыятычны фронт і бег за мяжу. Юрыдычная праблема была вырашана парламентам краіны, які аднавіў паўнамоцтвы Эмерсана Мнангагвы у якасці першага віцэ-прэзідэнта, пасля чаго ён заступіў на пасаду прэзідэнта 24 лістапада 2017 года.
Спасылкі Спіс кіраўнікоў Зімбабвэ на rulers.org Спіс кіраўнікоў Зімбабвэ на worldstatesmen.org Выбары ў Зімбабвэ на africanelections.tripod.com
Катэгорыя:Палітыка Зімбабвэ Катэгорыя:Спісы кіраўнікоў Афрыкі Катэгорыя:Прэзідэнты Зімбабвэ Катэгорыя:Спісы прэзідэнтаў